Опубликовано: 22 августа 2014, 11:15
68

Святочныя пляцоўкі і гандлёвыя рады адкрыюцца 23 жніўня ў цэнтры Крэва на Смаргоншчыне (ПРАГРАМА)

У межах фестывалю “Пад знакам Лялівы” ў Крэве адбудуцца фэст “Кераміка Крэва” і тэатралізацыя “З гісторыі Крэўскага краю”.

Як патлумачылі Край.бай у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама, святочныя пляцоўкі і гандлёвыя рады размесцяцца ў цэнтры Крэва, паміж замкам і мостам.

План мерапрыемстваў у межах фестывалю “Пад знакам Лялівы” апублікаваў сайт Смаргонскага райвыканкама.

План мерапрыемстваў

15.00 – пачатак фэсту “Кераміка Крэва”. Адкрыццё свята

Партал Край.бай з'яўляецца інфармацыйным партнёрам фэсту.

Прымаюць удзел каля 25 лепшых керамістаў Беларусі з майстар-класамі для дзяцей і дарослых.

Ярмарка керамікі ад традыцыйнай да сучаснай.

Выступленне артыстаў:

калектываў Сінькоўскага і Валожынскага ЦДК,
гуртоў “Горынь” і “Мярэжа” (Мінск),
гурта “Паўночная Сухадроўка” (Віцебск).

20.00 – пачатак тэатралізаванай дзеі “З гісторыі Крэўскага краю”

Прымаюць удзел:
калектыў сярэдневечнага танца, тэатр “Фламея” (Мінск),
гурты сярэдневечнай музыкі “Літы Талер” (Мінск) і “Скудрынка” (Ліда),
клуб гістарычнай рэканструкцыі “Гівойт” (Мінск).

23.00 – дыскатэка “Танцы праз стагоддзі”, Крэўскі ЦДК.

Святлана ЦІШКО, па матэрыялах сайта Смаргонскага райвыканкама

Читайте также

В Мяделе подростка за кражу отправили в специальное учебно-воспитательное учреждение на 1 год
12 ноября суд Мядельского района вынес решение по гражданскому делу о помещении несовершеннолетнего жителя района в специальное учебно-воспитательное учреждение по заявлению комиссии по делам несовершеннолетних Мядельского районного исполнительного комитета.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
Денис Васильев назначен начальником Ошмянского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь
В Ошмянском районном отделе Следственного комитета РБ новый руководитель. Им стал Денис Васильев.