Опубликовано: 01 августа 2014, 16:58
53

Гран-пры свята-конкурсу “Гліняны звон” атрымаў Алег Капуста з Івянца (ФОТА)

У Івянцы на Валожыншчыне 26 ліпеня прайшло VII Рэгіянальнае свята-конкурс “Гліняны звон”.

Мястэчка вядомае як старадаўні цэнтр ганчарства. Таму і стаў ён месцам правядзення свята, якое ладзіцца раз у тры гады.

Партал Край.бай анансаваў гэта мерапрыемства.

Як паведаміла Край.бай кіраўнік народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” Валожынскага раённага цэнтра культуры Наталля Клімянок, на гэты раз у старажытнае мястэчка з’ехаліся 44 удзельнікі з дзевяці рэгіёнаў Міншчыны: Лагойскага, Вілейскага, Нясвіжскага, Салігорскага, Дзяржынскага, Слуцкага, Мінскага і Клецкага раёнаў. Валожынскі раён прадстаўлялі 18 чалавек.

Изображение 1

Изображение 2

Наталля Клімянок зазначыіла, што ў склад журы, якое ўзначальваў старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці прафесар Яўген Сахута, уваходзіла яна і былы дырэктар Івянецкага музея традыцыйнай культуры Алег Раманоўскі.

Тры гадзіны мелі ўдзельнікі конкурсу на творчы працэс, падчас якога нараджаліся новыя керамічныя творы, ганчарныя вырабы.

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 14

Изображение 12

Журы вызначыла лаўрэатаў і дыпламантаў ў 11 намінацыях.

Вынікі конкурсу

Гран-пры свята-конкурсу аднадушна быў прысуджаны члену Беларускага саюза майстроў народнай творчасці керамісту з Івянца Алегу Капусце. Ад арганізатараў свята – аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама – яму быў уручаны аэрагрыль.

Изображение 23

Лаўрэатам у намінацыі “За зберажэнне і творчае развіццё мастацкіх традыцый ганчарства” прызнаны Іван Раманчук з Лагойскага раёна. Дыплом першай ступені атрымаў Уладзімір Сасноўскі з Валожынскага раёна.

Іван Раманчук з Лагойскага раёна

Изображение 21

У намінацыі “За лепшую калекцыю твораў дробнай пластыкі” лаўрэатам стала Алена Смоліч з Салігорскага раёна. Дыплом першай ступені прысудзілі Васілю Шчэрбу са Слуцкага раёна, другой ступені – Ірыне Капусце з Валожынскага.

Лепшым сямейным калектывам ганчароў прызнана сям’я Скрыпка з Валожынскага раёна. Уладзімір, Вераніка і Насця Скрыпкі сталі лаўрэатамі ў гэтай намінацыі. Трэба адзначыць, што галава сям’і Уладзімір – ганчар у другім пакаленні. Яго бацька – Пётр Леўкавіч Скрыпка шмат гадоў адпрацаваў галоўным мастаком Івянецкага завода мастацкай керамікі. Дарэчы, дыплом “За творчы дэбют” атрымала самая юная ўдзельніца свята – шасцігадовая Насця Скрыпка.

Узнагароджваюць Насцю Скрыпку

Изображение 16

Изображение 17

Першае і другое месцы ў намінацыі “Лепшы сямейны калектыў ганчароў” заваявалі сем’і Сняжко з Клецкага і Савіч з Нясвіжскага раёна адпаведна.

Лаўрэатам у намінацыі “За высокае прафесійнае майстэрства, мастацкі густ і асабісты ўклад у развіццё традыцый ганчарства” прызнаны Мікалай Стрэльчанка з Лагойскага раёна. Дыпломамі за першае і другое месцы адзначаны адпаведна Сяргей Качына з Валожынскага і Ларыса Рамановіч са Слуцкага раёнаў.

У намінацыі “За лепшы выраб глінянага посуду” лаўрэатам прызнаны Валерый Лапа з Валожынскага раёна. Дыпломы за першае і другое месцы ў гэтай намінацыі ўручаны Вячаславу Адамовічу з Валожынскага і Наталлі Сабіч з Нясвіжскага раёнаў.

У намінацыі “За лепшы выраб дэкаратыўнай глінянай пластыкі” званне лаўрэата атрымала Таццяна Лістапад са Слуцкага раёна. Дыпломы за першае і другое месцы ўручаны Вераніцы Скрыпцы і Лізавеце Балбачан з Валожынскага раёна.

У гэтай намінацыі вялікая група керамістаў атрымала дыпломы трэцяй ступені: Павел і Іван Лявінскія, Дзмітрый Капуста і Таццяна Бяззубенка з Валожынскага раёна, Ангеліна Кулеш, Дар’я Смурага, Таццяна Проніна і Ілля Наўмовіч з Салігорскага раёна.

Павел і Іван Лявінскія

Изображение 19

Лаўрэатам у намінацыі “За лепшую гліняную цацку” стала Надзея Гром з Мінскага раёна. Першае і другое месцы прысуджаны яе сяброўкам па камандзе – Ксеніі Чаркас і Лізавеце Карпавай.

Лаўрэатам у намінацыі “За лепшы гліняны музычны інструмент” прызнаны Міхаіл Бруй з Салігорскага раёна. Дыплом за першае месца ўручаны Наталлі Сідэрчык з Вілейскага раёна.

Званне лаўрэата ў намінацыі “За хуткасць, якасць і большую колькасць вырабаў” прысуджана Дзянісу Грому з Мінскага раёна. Аляксандру Худзяеву з Дзяржынскага раёна і Ангеліне Сухарукавай з Мінскага раёна ўручаны дыпломы за першае і другое месцы.

“За асабісты ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, арганізацыю пераемнасці мастацкіх традыцый апрацоўкі гліны” адзначаны настаўнікі Мікалай Пратасеня з Салігорскага і Леанарда Капуста з Валожынскага раёнаў.

Дыпломы ўдзельнікаў атрымалі Ілля Андронаў і Арцём Малажавы з Валожынскага, Ірына Лістапа са Слуцкага раёна.

Изображение 18

Изображение 20

Изображение 22

У канцэртнай праграме прымалі ўдзел гурт “Івянецкія музыкі”, народны гурт “Сваякі” з Валожына і народны калектыў гумару “Дубінскія фанабэры”.

Изображение 13

Изображение 15

Наталля ШТЭЙНЕР
Фота прадастаўлены Край.бай Івянецкім домам культуры

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.