Опубликовано: 30 октября 2013, 11:40
118

Гран-пры ІІІ Рэгіянальнага свята “Саламяны павук” уручаны майстрысе з Маладзечанскага раёна (ФОТА)

У свяце “Саламяны павук”, якое адбылося ў Валожыне 26 кастрычніка, прынялі ўдзел 37 майстроў.

Прадстаўнікі трох раёнаў, раней заяўленыя для ўдзелу ў ІІІ Рэгіянальным свяце, па некаторых прычынах у Валожын не даехалі.

Рэгіянальнае свята на Валожыншчыне праходзіць раз у тры гады. Наш партал анансаваў гэту падзею.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Кіраўнік народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” Валожынскага цэнтра культуры Наталля Клімянок расказала Край.бай пра вынікі свята.

Журы, якое ўзначальваў старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, прафесар, доктар мастацтвазнаўства Яўген Сахута, уручыла Гран-пры свята Таццяне Пархамчук з Маладзечанскага раёна.

У намінацыі “Пірамідальны павук” лаўрэатам стала Вольга Смагіна з Барысаўскага раёна. У гэтай намінацыі былі вызначаны тры ўдзельнікі, якія занялі першыя месцы, усе яны з Мінскага раёна. Другое месца было аддадзена прадстаўнікам Слуцкага раёна, два трэція месцы – таксама Мінскага раёна.

У намінацыі “Рамбічны павук” дыплом лаўрэата атрымала Наталля Карповіч з Нясвіжскага раёна. Дыплом за першае месца быў уручаны таксама прадстаўніку гэтага раёна. Другое месца падзялілі Аляксандра Галабурда з Валожынскага раёна і майстар са Слуцкага. Два трэція месцы занялі работы майстроў са Стаўбцоўскага раёна.

У намінацыі “Павук-зорка” лаўрэатам стала Таццяна Гурбо са Слуцкага раёна. Тры першыя месцы занялі работы Ганны Лаўрыновіч, Юліяны Равякі і Таццяны Бяззубенкі з Валожынскага раёна. Дыпломы другой ступені ў гэтай намінацыі ўручаны таксама двум прадстаўніцам Валожынскага раёна – Наталлі і Валерыі Лукашыкам. Тры трэція месцы занялі прадстаўнікі Стаўбцоўскага раёна.

У намінацыі “Фантазійныя павукі, выкананыя на аснове традыцыйных канструкцый” было прысуджана толькі другое месца – прадстаўніку Слуцкага раёна Сяргею Рухаўцу.

У намінацыі “Падвясныя канструкцыі на абручы” пераможцай прызнана Вікторыя Янцэвіч з Мядзельскага раёна, якой уручаны дыплом лаўрэата. Дыплом за другое месца атрымаў прадстаўнік Стаўбцоўскага раёна.

У намінацыі “Лепшая калекцыя хатніх работ“ перамагла Леанарда Капуста з Валожынскага раёна, выкладчыца аддзялення прыкладнога мастацтва Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў. Былі вызначаны таксама тры першыя месцы (прадстаўнікі Мінскага і Салігорскага раёнаў) і два другія месцы (Салігорскі і Слуцкі раёны).

Наталля Клімянок дадала, што лаўрэатам і дыпламантам, акрамя дыпломаў, былі ўручаны 33 падарункі.

У намінацыях “Авангардны павук” і “Шарападобны павук-сонейка” вынікі не падводзіліся.

Наталля ШТЭЙНЕР
Фота
Святланы БАБРОВІЧ

Читайте также

Максим Лихач: «Борьбу люблю больше всего. Ну и еще уроки труда в школе». Молодечненцы завоевали девять медалей международного турнира по борьбе
В Молодечно на XXXIV Республиканском открытом турнире по греко-римской борьбе памяти воина-афганца Сергей Новикова и основателя турнира Сергея Сафронова молодечненские борцы завоевали девять медалей разного достоинства. Из них две золотые. Соответственно, два чемпионских пояса.
«Если в чемпионате займем восьмое место, это будет хорошо». ФК «Молодечно» провел дома первый матч в ранге команды элитного дивизиона
Футбольный клуб «Молодечно» 8 февраля на искусственной поляне футбольной спортшколы сыграл товарищеский матч со «Слуцком». Зелено-белые атаковали весь второй тайм, но проиграли 0:2. Посмотреть игру пришли те, кому команда города солнца по-настоящему небезразлична.
Брошенный дом горел в Браславском районе – ищут того, кто мог случайно его поджечь
В деревне Дубино Браславского района вечером 8 февраля загорелся нежилой дом. Повреждены крыша и стены. Пострадавших нет. По предварительной версии, кто-то случайно поджег этот дом.