У парафіядзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 16-19 ліпеня моладзь з Івянца заняла другое месца (ФОТА)
У каманды парафіі з Беразінскага Маладзечанскага раёна – трэцяе месца.
Аб тым, што V Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі стартавала 16 ліпеня ў Івянцы Валожынскага раёна, Край.бай пісаў раней.
У ёй удзельнічалі сем каманд: з Будслава і Свіры (Мядзельскі раён), Івянца (Валожынскі раён), Беразінскага (Маладзечанскі раён), Дзераўнога і Налібокаў (Стаўбцоўскі раён) і Дзяржынска.
Перамаглі прадстаўнікі Дзераўнога.
Прэзентацыя сваіх рэгіёнаў. Парафія Божага Цела і Крыві з Беразінскага
Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы
Фінішуюць Ірына Сянько і Вераніка Пешкур (Беразінскае)
На паласе перашкодаў
Конкурс рэлігійных ведаў
Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў. Аляксей Коцікаў, Вераніка Пешкур, Ірына Сянько і Лізавета Таўгень з каманды Беразінскага
Каманды-прызёры атрымалі вазы. Справа – ксёндз Юры Санько
Хлопцы і дзяўчаты з парафіі Божага Цела і Крыві (Беразінскае) са сваім ксяндзом Сяргеем Бараўнёвым
Агульны здымак
Валеры ТРАЦЯК
Фота аўтара