Урачыстасць арханёла Міхала ў Івянцы
29 верасня адбудзецца ўрачыстасць у гонар апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі – святога арханёла Міхала – у Івянцы, у аднайменным касцёле, паведаміла kraj.by прэс-служба Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
У рамках перэгрынацыі (падарожжа) у касцёле знаходзіцца копія цудоўнай фігуры арханёла Міхала з пячоры ў горным масіве Гаргана, паблізу горада Монтэ-Сант-Анджэла, што ў Італіі. Дзе, як сведчаць гістарычныя факты, неаднаразова аб’яўляўся святы Міхал арханёл. Зараз над гэтай пячорай узведзена велічная базыліка. Там знаходзіцца найстарэйшы ў каталіцкім свеце санктуарый святога арханёла Міхала. Там жа ксёндз Ігар Лашук набыў і асвяціў копію фігуры згаданага арханёла.
Фігура арханёла Міхала была прывезеная ў Мінск. Цяпер яна вандруе па Беларусі і ўжо пабывала ў шматлікіх парафіях.
29 верасня фігура арханёла пакіне Івянец і верталётам адправіцца ў Магілёў, папярэдне наведаўшы Міхалаву гару каля Нясвіжа.
Праграма набажэнстваў:
• Івянец – 14.00;
• Міхалава гара – 15.00;
• Магілёў – 18.30.
Фота Аляксандры ШЧЫГЛІНСКАЙ