Прыём заявак на рэгіянальны пленэр-конкурс “Зямля і неба Фердынанда”
Пленэр-конкурс “Зямля і неба Фердынанда”, прысвечаны памяці Фердынанда Рушчыца, суайчынніка-мастака, графіка сцэнографа, прафесара жывапісу, адбудзецца ў п. Багданаў Валожынскага раёна 26 мая 2018 года, паведаміў kraj.by аргкамітэт пленэра.
Арганізатары пленэра-конкурса:
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, Аддзел адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама, ДУА “Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў”, раённае аддзяленне ГА “Польска Мацеж Школьна на Беларусі”.
Хто можа прыняць удзел
У пленэры-конкурсе прымаюць удзел вучні ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама іншых арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (за выключэннем Лаўрэатаў Гран-Пры і 1 прэміі папярэдніх Конкурсаў у той жа ўзроставай катэгорыі).
Пленэр-конкурс праводзіцца ў наступных узроставых катэгорыях:
• катэгорыя малодшая – ад 6 да 14 год уключна;
• катэгорыя старэйшая – ад 14 лет і старше.
Колькасць удзельнікаў ад адной навучальнай установы не павінна перавышаць 5 чалавек.
Удзельнікі пленэра павінны мець пры сабе інструменты, фарбы і іншыя прылады, неабходныя для выканання работ.
Узрост удзельнікаў вызначаецца на 01.05.2018 года.
Пленэр-конкурс праводзіцца ў адзін тур.
Заяўкі – да 15 мая
Для ўдзелу у пленэры неабходна не пазней 15 мая 2018 года выслаць па адрасе аргкамітэта 222343, Мінская вобласць, Валожынскі раён, аг. Вішнева, вул. Першамайская, 1 ці па эл. пошце vologin_dshi@mail.ru, або dshivishnevo@tut.by наступныя дакументы:
• зводная заяўка ўдзельнікаў па форме;
• копія пасведчання аб нараджэнні кожнага ўдзельніка;
• копія аб уплаце ўступнага арганзацыйнага ўзносу.
Уступны арганізацыйны ўзнос для ўдзелу ў пленэры-конкурсе за кожнага ўдзельніка складае 10 беларускіх рублёў.
У выпадку непрысутнасці ўдзельніка ўступны арганізацыйны ўзнос звароту не падлягае.
Узнос павінен быць аплочаны праз аддзяленне банка і пераведзены на разліковы рахунак аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама з паметкай “За ўдзел у пленэры - конкурсе “Зямля і неба Фердынанда”.
Рэквізіты для грашовага пераводу:
Атрымальнік: Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Воложинского райисполкома УНН 600041426 ОКПО 022346016000
р/с BY87 AKBB 3632 9060 5176 7600 0000 в ЦБУ № 605 филиал № 500 - Минского управления ОАО "АСБ Беларусбанк", БИК АКВВВY21500
Кантакты
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў аргкамітэт пленэра-конкурса па тэлефоне (801772) 54137, 55545, 44420 (8029) 3947595 (8029) 9325811 і на электронны адрас vologin_dshi@mail.ru, dshivishnevo@tut.by.