Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы
Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Каталіцкага Касцёла на Беларусі пройдзе ў Івянцы 26–28 ліпеня пад дэвізам «Рэха Сіноду: Моладзь. Вера. Пакліканне». Запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі, паведамляе catholic.by.
Для ўдзелу ў МСМ неабходная папярэдняя рэгістрацыя.
ПРАГРАМА МАЛІТОЎНАЙ СУСТРЭЧЫ
26 ліпеня, пятніца
13.00 – 17.00 — заезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў. Засяленне ў намётавым гарадку
14.00 — абед
17.30 — падрыхтоўка да святой Імшы і магчымасць споведзі
18.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)
19.00 — вячэра
20.00 — «Ідзі за Мной»
27 ліпеня, субота
7.30 — падзарадка:)
8.00 — Ютрань
9.00 — сняданак
10.00 — канферэнцыя на тэму «Моладзь. Вера. Пакліканне»
12.00 — майстар-класы
14.00 — абед
15.00 — «Хрысціянскі інтэлектуальны батл» («ХІБ»), які ладзіць каманда «Радыё Марыя»
17.30 — падрыхтоўка да святой Імшы і магчымасць споведзі
18.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі)
19.00 — вячэра
20.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Нешпары
21.00 – 23.30 — заключны канцэрт «Музычнай Майстэрні»
28 ліпеня, нядзеля
7.30 — падзарадка:)
8.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі
8.30 — сняданак
9.30 — падрыхтоўка да святой Імшы і магчымасць споведзі
10.00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
12.00 — абед. Ад’езд удзельнікаў
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ
рэлігійныя намеры
узрост ад 15 гадоў (удзельнікам, якім менш за 18 гадоў, неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў)
асабісты ўзнос у памеры 7 руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі)
З сабою трэба мець намёт, турыстычны дыванок, сродкі асабістай гігіены. У намётавым гарадку будзе арганізавана гарачая вада, удзельнікі МСМ змогуць прымаць душ.
Па пытаннях, звязаных з МСМ у Івянцы, звяртацца па тэл.: +375 29 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак
або пісаць на e-mail: Andrey_Burak@mail.ru