День Независимости и День города в Воложине
Праграму святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і святу горада Валожына “Гімн роднай зямлі”, друкуе «Працоўная слава».
3 ліпеня 2021 года, плошча Свабоды
09.00 – работа гандлёвых кропак і дзіцячых атракцыёнаў;
– дэманстрацыя баявой зброі, работа палявой кухні;
10.00 – урачыстае адкрыццё свята:
– праходжанне працоўных калектываў горада;
– ускладанне вянкоў і кветак да помніка загінуўшым воінам;
– праходжанне вайсковай часці 30695;
11.00 – дзіцячы флэшмоб;
– дзіцячая канцэртная праграма «Планета дзяцінства»;
12.00 – канцэртная праграма з удзелам вядучых калектываў горада і раёна «Багаты талентамі наш край»;
13.00 – канцэртная праграма заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Гасцінец» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці;
13.30 – інтэрактыўная пляцоўка «Валожыншчына літаратурная» народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь» раённага цэнтра культуры;
18.00 – канцэртная праграма дзіцячых школ мастацтваў раёна;
19.00 – канцэртная праграма «Мы Вам жадаем!» народнага ансамбля народнай песні «Сваякі» раённага цэнтра культуры;
19.30 – канцэртная праграма «Мы – маленькія зоркі» ўзорнай эстраднай студыі «Праменьчыкі» і студыі эстраднай песні «Вясёлыя ноткі» раённага цэнтра культуры, юных выканаўцаў горада і раёна;
20.30 – канцэртная праграма «Добры настрой» эстрадных выканаўцаў горада і раёна;
21.30 – канцэртная праграма з удзелам зорак беларускай эстрады;
22.50 – рэспубліканская акцыя «Спяваем гімн разам»;
23.00 – святочны салют;
23.10-02.00 – святочная дыскатэка.