Опубликовано: 08 мая 2012, 20:39
65

У Вілейцы пачало працаваць новае грамадскае аб'яднанне - "ЗОВіК”

Яно павінна садзейнічаць устойліваму развіццю Вілейскага рэгіёна.

Саму назву аб’яднання яго арганізатары ніяк не расшыфроўваюць, але кажуць, што гатовыя падтрымаць любую ініцыятыву, якая паспрыяе захаванню гістарычнай спадчыны Вілейшчыны, развіццю яго інвестыцыйнага патэнцыялу, падтрымцы ініцыятывы сваіх землякоў.

У грамадскім аб’яднанні, якое зарэгістравана упраўленнем юстыцыі Мінскага аблвыканкама 16 красавіка, - людзі рознага роду заняткаў і сацыяльнага статусу. Сярод іх чатыры дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, намеснік начальніка Вілейскай міліцыі, прадпрымальнік, журналісты, дзяржаўныя служачыя.

Старшынёй прэзідыума грамадскага аб’яднання “ЗОВіК” абраная Таццяна Цітуленка, начальнік аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага райвыканкама.

Любоў КАРАВАЕВА



Читайте также

В Молодечно ООО не уплатило налог с суммы более 250 тысяч рублей
Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Молодечненскому району при проведении контрольных мероприятий выявила схему уклонения от уплаты подоходного налога.
В Молодечно задержали нетрезвого водителя. Ему грозит штраф в размере 200 базовых величин
В Молодечно нарядом отдела ГАИ Молодечненского РОВД был задержан 41-летний мужчина с признаками алкогольного опьянения.