Опубликовано: 25 февраля 2013, 17:49
129

Да стагоддзя касцёла ў Вілейцы ўсталююць дзесяціметровы крыж

Зроблены ён з металу і важыць дзве тоны.

Крыж стане знакам правядзення парафіяльных місій, якія запланаваны з 3 па 10 сакавіка з нагоды стогадовага юбілея касцёла Узвышэння Святога Крыжа. Пра гэта Край.бай даведаўся ў пробашча касцёла, дэкана Вілейскага дэканата ксяндза Аляксандра Барылы.

Вырабляўся крыж на мясцовым прадпрыемстве “Декормет”. На дадзены момант яго яшчэ не прывезлі, дапрацоўваюць. Па словах намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях прадпрыемства Яўгена Бабіча, крыж важыць дзве тоны.

Як адзначыў ксёндз Аляксандр, крыж усталююць ля каплічкі на тэрыторыі касцёла прыблізна да 8 сакавіка. “Сам ён стане своеасаблівым знакам правядзення місій, а парафіяне змогуць цалаваць яго з мэтай ушанавання Пана Бога”, – зазначыў Аляксандр Барыла. Дагэтуль на тым месцы некалькі гадоў стаяў драўляны крыж, але, па-першае, з цягам часу ён сапсаваўся, а летам 2012 года ў час навальніцы зламаўся. Таму, як расказаў ксёндз Аляксандр Барыла, вырашылі зрабіць новы.

Увогуле, усталяванне крыжа – гэта адно са шматлікіх мерапрыемстваў, запланаваных да стогадовага юбілея касцёла.

Пра тое, чым жыве парафіяльны дом, колькі католікаў жыве ў Вілейцы, як касцёл рыхтаваўся да юбілея і што адбудзецца ў галоўны дзень святкавання, чытайце на Край.бай у бліжэйшы час.

Юлія ЛАХВІЧ

Читайте также

«Молодечно» дважды забивает на Национальном стадионе, но очков домой после игры с минским «Динамо» не везет
На Национальном олимпийском стадионе «Динамо» в столице 17 мая футбольный клуб «Молодечно» встречался с чемпионом Беларуси минским «Динамо». Зелено-белые молодечненцы забили дважды, но пропустили на один гол больше и потерпели девятое поражение с начала сезона-2025. На этот раз со счетом 2:3.
В Воложинском районе продается дом с большим участком на окраине тихой деревни
Нашли загородный дом, подходящий для спокойного летнего отдыха, а возможно, после проведения ремонта и для комфортного проживания круглый год.
В Глубоком загорелась легковушка «Пежо» – хозяина в тот момент в машине не было
Легковая машина «Пежо 307» загорелась ночью в понедельник, 19 мая, в Глубоком на частном подворье улицы Чкалова. 62-летний хозяин в это время находился дома и не пострадал.