Опубликовано: 27 июля 2012, 15:37
83

Да 30-годдзя Вілейскі краязнаўчы музей прапануе буклеты і керамічныя сувеніры

У буклеце размешчаны фотаздымкі з часоў адкрыцця музея, калектыву, які сёння працуе ва ўстанове, а таксама ўнікальныя экспанаты музею.

Па словах дырэктара Вілейскага краязнаўчага музея Сяргея Ганчара, буклет быў выпушчаны да 30-годдзя ўстановы. Акрамя таго, да юбілейнай даты зроблены керамічныя сувеніры. Іх можна набыць у “Сувенірнай лаўцы” музею.

Па словах Сяргея Ганчара, з 2 жніўня ў музеі распачне працу выстава лепшых экспанатаў, якія раней не выстаўляліся для вялікай колькасці наведвальнікаў. Можа будзе пабачыць калекцыю самавараў, фотаапаратаў мінулых часоў і яшчэ шмат цікавага.

Выстава будзе працаваць на пряцягу месяца з 9.00 да 17.00.

Гісторыя стварэння музея ў Вілейцы

Арганізаваць у Вілейцы краязнаўчны музей упершыню прапанавалі вілейскія настаўнікі Б.Фельдман і Ф.Шыраеў ў 1941 годдзе. З гэтай прапановай яны звярнуліся у рэдакцыю абласной “Сялянскай газеты”: “У музеі мы зможам убачыць рост асветы, развіцце навукі і мастацтва, прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў нашай краіне і ў прыватнасці ў вобласці... Абласны цэнтр павінен мець свой музей...».

У верасні 1944 грымнула вайна – і вобласць была перанесена ў Маладзечна, і толькі праз сорак год задума аб стварэнні музея здзейснілася. 30 ліпеня 1982 года Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі прыняў Пастанову аб стварэнні Вілейскага гісторыка-краязнаўчага музея. Першая экспазіцыя адкрылася 7 мая 1985 года ў былым будынку пажарнай аховы. 1 студзеня 2005 года адбылася змена назвы: Дзяржаўная ўстанова «Вілейскі краязнаўчы музей».

З 1993 года дзейнічае новая экспазіцыя, у аснове якой – тэматыка-калекцыйны паказ, які ўключае ў сябе такія раздзелы, як «Час», «Вытокі», «Вілія», «Пакуты», «Вілейка», «Школа сярэдзіны ХХ ст.», «Народнае мастацтва». Яны адлюстроўваюць гісторыю і культуру Вілейскага края ад часоў першабытных да ХХ ст.

Сучаснасць

На 2012 год фонды музея налічваюць больш за 21 тысячу прадметаў асноўнага фонду, што дазваляе перыядычна праводзіць невялікія рээкспазіцыі – мяняць тэмы, калекцыі і больш шырока прадстаўляць сваім наведвальнікам экспанаты.

Сярод унікальных экспанатаў – крамянёвыя прылады працы і фрагменты керамікі эпохі неаліту; комплекс жаночых упрыгожанняў Х–ХІ ст. ст; Касцяневіцкі манетны скарб ХVІІ ст.; матэрыялы экспедыцыі Канстанціна Тышкевіча па Віліі 1857 год і міжнароднай беларуска-літоўскай «Шляхам графа Тышкевіча праз паўтара стагоддзя» 2007 год; метрычныя і кнігі шлюбных вобыскаў Рэчкаўскай Свята-Духавай царквы; шматлікія дакументы і фотаздымкі розных гістарычных перыядаў і іншае. За год музей і выставачную залу наведваюць больш за 20 тысяч чалавек.

Пры музеі дзейнічаюць наступныя праекты: «Гістарычныя вандроўнічкі», які праходзіць у выглядзе заняткаў-гульняў для выхаванцаў дзіцячых садкоў і вучняў пачатковых класаў, а таксама ў выглядзе заняткаў-лекцый для вучняў старэйшых класаў, а таксама «Горка «па-беларуску» - абрад традыцыйнага беларускага вяселля для маладых.

Кіраўнікі музея за ўвесь час існавання

Першы дырэктар - Крысціна Браніславаўна Шымакоўская (1983–1984 гг.), затым - Наталля Аляксееўна Яфімава (1985–1991 гг.), Яўген Антонавіч Ігнатовіч (1992-1998 гг.), Валянціна Аляксееўна Лапко(1999–2007 гг.), Сяргей Мікалаевіч Ганчар (з 2008 г.).

Изображение 1

Изображение 2

Падрыхтавала Юлія ЛАХВІЧ
Фота і гістарычныя звесткі забяспечаны Сяргеем Ганчаром

Читайте также

«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.