Опубликовано: 17 декабря 2014, 17:10
70

На Вілейшчыне маладыя згулялі вяселле ў сярэдневяковым стылі (ФОТА і ВІДЭА)

Вольга і Юры Палонскія ажаніліся два месяцы таму і абралі серэдневяковы стыль вяселля невыпадкова: ён захапляецца гісторыяй Беларусі часоў ВКЛ і ўдзельнічае ў вілейскім клубе гiстарычнай рэканструкцыi “Паходня”. Яго жонка Вольга цікавіцца народнай культурай.

– Мы пазнаёміліся банальна, праз інтэрнэт. Я знайшоў Вольгу на старонцы адной беларускай суполкі ў сацыяльнай сетцы. І так пачалі сябраваць. Самае цікавае, што потым мы спрабавалі знайсці тую суполку, дзякуючы якой пазнаёміліся, але так і не знайшлі.

Изображение 1

Изображение 2

У нас з Вольгай шмат агульнага. Яна цікавіцца народнай культурай, шые беларускую народную вопратку, тчэ паясы. А я захапляюся гісторыяй сярэднявечча. На мой погляд, тэма рыцарства і народнай культуры вельмі блізкія, – распавёў Край.бай Юры Палонскі.

Изображение 7

Изображение 8

– Чыя прапанова зрабіць такое незвычайнае вяселле?

– Гэта я прапанаваў. Бо пытанне стаяла так: ці зрабіць яго цікавым, ці проста распісацца і ўсё, – кажа суразмоўца. – Вольга не любіць белыя сукенкі, а я – пінжакі. Яшчэ думалі згуляць вяселле ў народным стылі ў вышыванках, але ўсё падрыхтаваць было вельмі цяжка, бо і там ёсць свае адметнасці. Напрыклад, мы не зусім ведалі, як правільна пашыць народную вопратку. У выніку спыніліся на стылі Cярэднявечча. Гэтую тэму я добра ведаю. Бацька адразу не згадзіўся, кажа: “Не дурыце галаву і жаніцеся як усе!”. А потом як убачыў, што з гэтага атрымалася, самому спадабалася.

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 12

Да такога вяселля госці падышлі сур’ёзна, расказвае Юры. Сябры актыўна рыхтаваліся, пачалі шыць вопратку: абутак, сукенкі, кашулі, галаўныя ўборы – усё, як у тыя часы. Некаторыя шыліся ўвогуле дэталёва.

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

– З вопраткай нам дапамог клуб “Паходня”, за гэта я вельмі ўдзячны кіраўніку і астатнім хлопцам. У выніку ў нас атрымалася такое маштабнае сярэдневяковае свята. Большасць з нас прадстаўляла заможных жыхароў Вялікага княства Літоўскага і памежных земляў. Гэта сярэдні статус жыхароў ВКЛ XIII-XV стагоддзя.

Вяселле адбылося 6-7 верасня і было прымеркавана да 8 верасня.

– Дата для нас была прынцыповая: якраз 8 верасня 1514 года ў бітве пад Воршай войска гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага перамагло войска Маскоўскага княства. Гэта вельмі значная дата ў гісторыі, – адзначыў Юры Палонскі.

Маладыя распісваліся ў ЗАГСе ў Куранцы, адразу вырашыўшы, што ў Вілейскі ЗАГС не паедуць: для такого вяселля патрэбны іншы антураж.

Изображение 15

Изображение 13

– Вельмі прыемна, што супрацоўнікі вясковага ЗАГСа паставіліся вельмі сур’ёзна да нашага вяселля: пераклалі сцэнар на беларускую мову, правялі для нас беларускія гульні. А мы станчылi першы шлюбны танец таксама ў сярэдневяковым стылі. Было вельмі цікава.

Изображение 6

Сярэдневяковае вяселле Юрыя і Вольгі. Відэа

Юлія ЛАХВІЧ
Фота і відэа са старонкі Юрыя Палонскага
ВКонтакте

Читайте также

Конфликт двух мужчин в Молодечно закончился для одного из них ограничением свободы на 3 года и штрафом 50 базовых
Прокуратура Молодечненского района поддержала в суде государственное обвинение по уголовному делу в отношении 40-летнего местного жителя, ранее неоднократно судимого, которому инкриминировано умышленное причинение менее тяжкого телесного повреждения, то есть повреждения, не опасного для жизни и не повлекшего последствий, предусмотренных ст.147 Уголовного кодекса Республики Беларусь, но вызвавшего длительное расстройство здоровья на срок до 4 месяцев.
«В качестве безграничной благодарности…» Футбольный клуб «Молодечно» бесплатно свозит болельщиков в Островец на финальный матч сезона-2024
Футбольный клуб «Молодечно» объявил о том, что организует бесплатную поездку своих болельщиков из Молодечно в Островец на свою финальную игру сезона-2024 с местной командой города атомных энергетиков.
Следственный эксперимент проведут утром 22 ноября на трассе Р-28 Минск-Молодечно-Нарочь
На участке дороги вблизи деревни Доманово ограничат движение на два часа.