Опубликовано: 20 апреля, 23:21
254

Жители Мяделя считают классной традицию проведения субботников

Классно, что бывают субботники — такое мнение можно услышать от жителей региона, которые вышли 20 апреля, чтобы благоустроить территории возле памятных знаков, школ, аллеи, парки.

Падрабязнасці піша «Нарачанская зара».

На вуліцы 17 Верасня ў Мядзеле стараюцца работнікі прадстаўніцтва «Белдзяржстраху».

Страхавы агент Святлана Чантарыцкая кажа:

— Класна, што часам суботнікі бываюць. Гэта магчымасць зрабіць горад лепшым, прыгажэйшым, акультурыць, надаць яго абліччу элегантнасці і ўнікальных дэталей.

Непадалёк ад былога гастранома ў цэнтры горада старую агароджу здымаюць супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення дэпартамента аховы.

На суботніку і калектыў цэнтральнай раённай бальніцы. Сёння добраўпарадкаванне закранула тэрыторыі Мядзельскай ЦРБ, трох участковых бальніц, пяці амбулаторый і дзевяці ФАПаў.

На мемарыяльным комплексе «Партызанскія базы» аб’ём работ сур’ёзны, таму работнікаў шмат. Тут працуе і старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч.

Вядзецца добраўпарадкаванне гатавіцкіх могілак. На суботнік выйшла больш за 20 жыхароў вёскі і работнікі Мядзельскага сельвыканкама.

На розных аб’ектах стараюцца работнікі Свірскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.

Так выглядае суботнік на тэрыторыі Сваткаўскага сельсавета. Работнікі ААТ «Сваткі», сельвыканкама, дэпутаты сельскага Савета саджаюць хваёвыя дрэвы ля фермы па дарошчванні буйной рагатай жывёлы «Рудзевічы» і ўбіраюць будаўнічае смецце на тэрыторыі. Шкада, кажуць, што праз капрызы надвор’я пабелачныя і фарбавальныя работы мусілі адмяніць.

Фота з сайта narachanka.by



Читайте также

Новорожденных щенков в Молодечно выбросили в мусорном пакете под забор – волонтеры поспешили их спасти, но опоздали
В районе улицы Черняховского частного сектора Молодечно сегодня утром, 7 мая, под забором дома найдена металлическая банка с мусорным пакетом, в котором пищали новорожденные щенки. Спасти их не удалось.
Мастерские с неисправной крышей и пожарные щиты без огнетушителей. Прокуратура Вилейского района проверила сельхозпредприятия
С марта по апрель 2024 года прокуратура Вилейского района проверила 6 сельскохозяйственных предприятий района и выяснила, что не во всех АПК обеспечиваются безопасные условия труда.