Опубликовано: 11 сентября 2023, 09:26
858

В агрогородке Нарочь под Мяделем после обращения жителей навели порядок, но проблемы еще остались

У ліпені жыхары аграгарадка Нарач звярнуліся да кіруючыга справамі Мядзельскага райвыканкама па пытаннях добраўпарадкавання вуліц і грамадскіх месцаў. Кraj.by пацікавіўся, які адказ атрымалі жыхары і што змянілася.

Зварот разгледжаны і шмат чаго зроблена, але есць над чым яшчэ працаваць.

1694412358

1694412363

Самае галоўнае для жыхароў, што кіраўніцтва абяцала ўсталяваць дзіцячую пляцоўку ў 2024 годзе. Дзеці і дарослыя даўно чакаюць такі падарунак сваёй вёсцы, якой ў гэтым годзе споўнілася 570 год. На жаль, да гэтай даты не паспелі. Мясцовыя спадзяюцца, што наступным летам дзеці будуць гуляць на новай пляцоўцы.

1694412608

У цэнтры вёскі ажыццявілі замену біятуалета, арганізавалі яго рэгулярную ўборку. Праўда, няма ніводнага ўказацеля для гасцей аграгарадка, дзе ён знаходзіцца. А гэта актуальна, бо не ведаючы, дзе туалет стаіць, яго не знойдзеш.

1694412343

Прыбралі і пясок ля бардзюраў уздоўж дарог.

1694412194

А вось да тратуараў пакуль ход не дайшоў. Так і стаяць у пяску, месцамі паросшыя травой.

1694412184

Жыхары скардзяцца, што смецце на пешаходнай дарожцы паміж к.п. Нарач і аг.Нарач так і валяецца ля абшарпаных і пакрыўленых лавачак.

1694412135

Захочацца пасядзець, а ўсё навокал закідана акуркамі ды бутэлькамі.

1694412170

Трэба адзначыць, што за гэты час быў праведзены ямачны рамонт вуліц і адноўлена разметка на пешаходных пераходах і штучных няроўнасцях.

1694412221

Зоя СЕРАДА

Фота аўтара

Читайте также

Одежда загорелась от печи на 75-летней женщине в Островецком районе
В деревне Большая Страча Островецкого района утром 8 мая произошел несчастный случай с 75-летней пенсионеркой в жилом доме. На пожилой женщине загорелась одежда, когда она топила печь. Пострадавшая будет лечить ожоги в стационаре больницы.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.