Опубликовано: 08 ноября 2013, 15:38
60

Кампанія "Будзьма беларусамі!" выдала гістарычны каляндар на 2014 год (фота)

“Круглы год з беларускай гісторыяй” – пад такой назвай быў выдадзены каляндар на 2014 год паводле аднайменнага анімацыйнага фільма.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” адмыслова абрала для стварэння календара высакосны год, каб усе ахвотныя змаглі прабыць з беларускай гісторыяй як мага даўжэй.

Каляндар працягвае добрую традыцыю "беларускае ў простых рэчах". Раней паводле мультфільма грамадскай кампаніяй была выкладзеная для вольнага доступу і выдадзеная лімітаваным тыражом маляванка для самых маленькіх беларусаў “Будзьма беларусікамі!”. Створаная рэжысёрам стужкі Юліяй Рудзіцкай з пераасэнсаванымі тэкстамі ад Лявона Вольскага, маляванка мела поспех сярод самай маладой аўдыторыі. І дарослымі гэта было заўважана. Праўда, выклікала гэта і незадаволенасць з іх боку, маўляў, “ну вось, дзеткам маляванку, а нам хоць бы каляндар які…”.

Таму кампанія вырашыла парадаваць дарослых беларусаў паліграфічным выданнем.

Изображение 1

Адаптацыю кадраў мультфільма для календара зрабіла Юлія Рудзіцкая, а вершы перапісаў пад каляндарны фармат Лявон Вольскі. Нагадваем, што анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” стаў прызёрам шматлікіх конкурсаў і сабраў больш за мільён праглядаў на розных сэрвісах. Аўтары ідэі – Юлія Ляшкевіч і ГКК “Будзьма беларусамі!”.

Изображение 2

Пытайце каляндар у кнігарнях: "Акадэмкніга", "Кнігарня пісьменніка", галерэі “Ў”, "Веды", "Цэнтральная", "Кнігі і кніжкі". У Маладзечне каляндар можна знайсці ў кнігарні “Спадчына” на Прытыцкага, 7.

Алесь ПЛОТКА, PR-мэнэджар грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" для Край.бай



Читайте также

В Молодечно ООО не уплатило налог с суммы более 250 тысяч рублей
Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Молодечненскому району при проведении контрольных мероприятий выявила схему уклонения от уплаты подоходного налога.
В Молодечно задержали нетрезвого водителя. Ему грозит штраф в размере 200 базовых величин
В Молодечно нарядом отдела ГАИ Молодечненского РОВД был задержан 41-летний мужчина с признаками алкогольного опьянения.