Опубликовано: 06 ноября 2014, 18:57
109

“Звонкая раніца” у Мядзеле: Мы шукаем таленавітых дзяцей у глыбінцы (ФОТА)

На мінулым тыдні ў Мядзельскім ГДК прайшоў адбор на конкурс юных вакалістаў “Звонкая раніца”.

Аб гэтым 6 лістапада піша “Нарачанская зара”.

Сёлета кастынгі адбыліся ў 12 райцэнтрах. Паўдзельнічаць маглі вучні 7-11-х класаў. Фіналістаў у студзені запросяць у НДЦ “Зубраня”, дзе іх чакаюць майстар-класы і сустрэчы з зоркамі айчыннай эстрады. А на гала-канцэрце падвядуць вынікі: 10 фіналістаў стануць пераможцамі, а адзін з іх атрымае гран-пры.

Уладзімір Фалалееў, кіраўнік “Зорнай раніцы”, расказаў:

– Наш праект – нават больш адукацыйны, чым конкурсны. Юныя вакалісты праходзяць праз публічны кастынг, атрымліваюць парады, чуюць, што рэкамендавана іншым удзельнікам. Кастынгі ніколі не праводзім у Мінску ці абласных цэнтрах: не сакрэт, што ў вялікім горадзе і так шмат магчымасцей. Мы шукаем таленавітых дзяцей у глыбінцы.

Задоўга да пачатку кастынгу ў фае Дома культуры было шматлюдна, бо амаль кожны ўдзельнік прывёў “групу падтрымкі” (хто – бацькоў, хто – сяброў, хто – класнага кіраўніка, а хто – і ўсіх разам). Па-рознаму выглядалі юныя вакалісты. Адны – апрануты досыць будзённа, іншыя – у вячэрніх сукенках. Быў і хлопец у нацыянальным касцюме. Многія – не навічкі на сцэне, таму асабліва не хваляваліся. Ахвотна расказвалі, хто дапамагаў рыхтавацца (настаўнікі, бацькі або загадчык клуба).

І вось арганізатары расказалі, як будзе праходзіць адбор. Удзельнікі запоўнілі анкеты і атрымалі нумары (у Мядзеле “нумарацыя” пачалася са 150). У журы – кіраўнік праекта Уладзімір Фалалееў, педагог па вакалу Аліна Дзямідава, адміністратар Вадзім Гаджэеў і выкладчык Мядзельскай школы мастацтваў Кацярына Цурганава.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 42 чалавекі. Дзесяць – з Мядзела, шэсць – з к.п. Нарач. Менш – са Свіры, Занарачы, Будслава, Слабады, Сватак, Сырмежы, Старлыг, аграгарадка Нарач і іншых населеных пунктаў Мядзельшчыны.

Былі нават удзельнікі з іншых раёнаў: Вілейскага, Пастаўскага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага.

Кастынг – не канцэрт і не экзамен. У адпаведнасці з атрыманымі нумарамі ўдзельнікі выходзілі на сцэну. Журы працавала прафесійна. Парады – кароткія, зразумелыя і, як кажуць, “па тэме”. Да юных вакалістаў звярталіся на “Вы”. Адных адпускалі хутка, іншых – доўга трымалі на сцэне, прасілі яшчэ што праспяваць, а то і станцаваць. Усё фіксавала відэакамера. Не сакрэт – для поспеху вакалісту патрэбен не толькі чысты голас, але і вытрымка.

Пасля больш як чатырохгадзіннага кастынгу Уладзімір Фалалееў аб’явіў вынікі. У фінал трапілі мядзяльчане Кацярына Ардынец і Аляксандр Нікіценка.

Удзельнікі кастынгу Аляксандр Нікіценка, Усціння Каўрус

Изображение 2

Изображение 1

Пасля завяршэння кастынгаў у іншых гарадах прафесійнае журы перагледзіць відэазапісы і адбярэ іншых фіналістаў. Сярод тых, хто мае высокія шанцы таксама трапіць у фінал, былі названы Дзіяна Масцяніца з Камарова, Марына Крамок з Петрачкоў, Мікіта Сямітка і Ілья Семяненка з Мядзела.

Неўзабаве выступленні фіналістаў (відэазапісы кастынгаў) будуць змешчаны на сайце конкурсу (www.zr.ng-press.by.). Тады ж будзе запушчана СМС-галасаванне – так што зможам падтрымаць упадабаных удзельнікаў. А ў астатніх вакалістаў ёсць час папрацаваць, каб прыйсці на кастынг “Звонкай раніцы” праз год.

Паводле “Нарачанскай зары”

Читайте также

36-летний житель Вилейского района недоплатил в бюджет около 420 тысяч рублей. Прокуратура Минской области направила уголовное дело в суд
Прокуратура Минской области направила в суд Центрального района города Минска уголовное дело в отношении 36-летнего жителя Вилейского района – ему инкриминировано уклонение от уплаты налогов в крупном размере, а также от исполнения обязанностей налогового агента по перечислению налогов, повлекшее причинение ущерба в особо крупном размере.
«В местный магазин сходила один раз за три года». Под Молодечно молодежь не согласна с пенсионерами и просит расширить ассортимент и навести порядок на мусорках
Сегодня, 13 марта, в поселке Сосновый Бор Молодечненского района провели сход граждан. Разбирались, что волнует местных и в чем не совпадают во мнениях молодые жители и пенсионеры.
«Динамо-Молодечно» наконец-то обыграло «Неман» и сравняло счет в четвертьфинальной серии
Областная команда впервые за шесть матчей нынешнего сезона обыграла «Неман» и сравняла счет в четвертьфинальной серии Кубка Президента. Перед матчами в Молодечно команды оказались в равных условиях. «Неман» после домашней мини-серии преодолел полдороги к полуфиналу.