Замалёўкі паўсядзённага жыцця салдатаў Першай сусветнай прадстаўлены на выставе ў Вілейцы (ФОТА)
Выстава, прысвечаная 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны, дзейнічае ў Вілейцы ад 2 жніўня. Больш за 20 жывапісных работ, на якіх адлюстраваныя падзеі пачатку ХХ стагоддзя, прадстаўлены ў Выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча.
Сярод іх партрэты, пейзажы, замалёўкі паўсядзённага жыцця салдатаў.
2 жніўня ў Вілейцы адкрылася выстава «Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна і свет сёння».
Край.бай анансаваў гэта мерапрыемства. Сваё бачанне падзей Першай сусветнай вайны прадставілі мастакі з Ашмян, Жодзіна, Магілёва, Гомеля, Віцебска, Мінска, Пензы, Тулы, Новасібірска і іншых гарадоў.
Як адзначыў дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Сяргей Ганчар, выстава будзе доўжыцца прыкладна месяц.
Кацярына СУШКО
Фота аўтара