Опубликовано: 19 июля 2012, 08:00
55

Выйшла першая кніжка ўраджэнкі Вілейкі Насты Манцэвіч (ВІДЭА)

У зборнік Насты ўвайшлі вершы і кароткая проза, дзе аўтар выяўляе новы для беларускага чытача погляд на жанчыну і яе самаўсведамленне.

«Птушкі» — так назвала сваю першую кнігу Наста Манцэвіч, паведамляе lit-bel.org.

Зборнік выйшаў у выдавецтве «Логвінаў» у падсерыі «Пункт адліку», запачаткаванай ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» для маладых аўтараў.

У зборнік Насты ўвайшлі вершы і кароткая проза, дзе аўтар выяўляе новы для беларускага чытача погляд на жанчыну і яе самаўсведамленне, рэфлексуе над сваімі пачуцямі і адчуваннямі, закранае табуяваныя для збольшага патрыярхальнай беларускай літаратуры тэмы.

Наста Манцэвіч нарадзілася ў Вілейцы, у 2008 перамагла ў міжнародным паэтычным слэме на Махно-фэсце (Гуляйполе, Украіна), фіналістка літаратурнага конкурса да 100-годдзя «Нашай Нівы», які ладзіў Беларускі ПЭН-цэнтр, удзельніца праекта «Чорна-белыя вершы».

Сяджу каля тэлевізара

ем цукеркі

паперкі

сьлінай прымацоўваю

да сценкі.

Адначасова

дакладна — у перапынках

калупаю пальцам

ў шкарпэтках дзірку.

Размалёўваю «А4″

уздоўж і ўпоперак

упоперак і ўздоўж

Я

злосны калючы вож

іголкі растуць

на спіне.

Ты патэлефануеш,

ці не?

* * *

Мы крочылі побач

рука ў руку

да пляча плячо

твар у твар

вочы ў вочы

у рот.

Так мы ступалі, крочылі

нага ў нагу,

пакуль ты не збочыла.

І цяпер вока за вока,

цяпер — зуб за зуб.

Усё, што ты з сабою забрала

я выскубу, адгрызу —

вярну сабе ўсё,

да сябе вярнуся…

Забяру сабе свае вочы,

з твару змыю твой твар,

адляплю ад вуснаў твае вусны,

вырву руку з рукі.

І калі сэрца сціснецца ад адчаю,

я буду шаптаць як мантру,

што ты — родная,

баючыся паверыць,

што ты чужая.

lit-bel.org
Відэа карыстальніка ryzhkou з youtube.com

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
В Докшицком районе из-за животновода недоедали коровы
Сотрудники БЭП Докшицкого РОВД выявили факт хищения гранулированного комбикорма на местном сельхозпредприятии.
В Воложинском районе продают на аукционе деревянный дом АТС. Начальная цена — 25500 рублей
На аукцион выставлено одноэтажное бревенчатое здание АТС с пристройкой, расположенное в деревне Белокорец Воложинского района.