Опубликовано: 18 января 2016, 13:56
41

Выйшаў другі нумар гадавіка “Вілейскі павет”, у якім падрабязна апісваецца гісторыя мястэчка Даўгінава і ваколіц

“Вілейскі павет” (выдавец Андрэй Янушкевіч) – гэта зборнік публікацый, прысвечаных найперш канкрэтнаму рэгіёну: сучаснаму Вілейскаму раёну і тэрыторыям, якія ў розныя часы ўваходзілі ў межы Вілейскага староства, Вілейскага павета, Вілейскай вобласці. Матэрыялы таксама закранаюць і гісторыю сумежных раёнаў.

“Чарговы выпуск “Вілейскага павета” адлюстроўвае гісторыю краю на працягу вялікага часу. Хаця найперш гэта ХХ стагоддзе – час, сведкамі якога мы самі былі. Падрабязна апісваецца гісторыя мястэчка Даўгінава і ваколіц. Па-беларуску публікуецца кніга ўраджэнца гэтага кутка (вёска Мікуліна) Францішка Сяліцкага “Даўгінаўска-будслаўска-крывіцкі рэгіён на даўняй Віленшчыне (гістарычная хроніка)”. Прайшоўшы праз высылку ў Сібір і вайну, ён выехаў у Польшчу, дзе стаў прафесарам філалогіі. І ўвесь час пісаў пра сваю бацькаўшчыну. Пацвярджэннем таму і перакладзеная кніга. Па-польску яна вядома хіба адмыслоўцам, але не шырэйшаму колу чытачоў (пераклаў яе Міхаіл Гіль)”, – адзначаюць укладальнікі кнігі. У гадавіку таксама друкуецца шэраг біяграфічных матэрыялаў пра польскага прафесара.

Гісторык літаратуры Віктар Жыбуль апублікаваў у гадавіку тэкст Вульфа Сосенскага, аўтара газеты “Наша Ніва” пачатку ХХ ст., які выявіў у архіве. “Версіі і легенды. Гутаркі пра беларускага паэта Ф.К. Багушэвіча” – гэта паўміфічныя гісторыі пра Францішка Багушэвіча і вілейскіх паўстанцаў 1863 года. У гэтым тэксце чытач знойдзе шмат дэталяў дарэвалюцыйнага жыцця ў мястэчку Даўгінава і ваколіцах. Сам В. Жыбуль напісаў і грунтоўны артыкул пра Сосенскага. Гэта сябра Змітрака Бядулі. Менавіта Сосенскі падштурхнуў пісьменніка звярнуцца ў беларускамоўную газету са сваімі творамі. Так пачалася яго “кар’ера” ў беларускай літаратуры.

Сярод аўтараў гадавіка – Аляксандр Зайцаў, Анатоль Капцюг, Валянцін Анціпенка, Сяргей Макарэвіч, Тэлесфар Позняк, Вацлаў і Ірэна Сяліцкія.

Першы выпуск “Вілейскага павета” выйшаў у 2014 годзе. Ідэя выдання палягае ў тым, каб даць друкаваную пляцоўку для абмену матэрыяламі краязнаўцам, прафесійным гісторыкам, музейшчыкам па Вілейшчыне. Пошукі і знаходкі, радаводы, уражэнцы і тыя, хто тут жыў, паўстанні і войны. Гэта не толькі публікацыя новых арыгінальных тэкстаў, але і пераклад на беларускую мову даследаванняў, цэлых кніг з замежных моў, прысвечаных акрэсленаму рэгіёну. Публікуюцца ўспаміны, архіўныя дакументы, лісты, дзённікі.

Укладальнікі гадавіка – Сяргей Макарэвіч і Дзяніс Канецкі. Выданне выходзіць пры падтрымцы дабрачыннага фонду “Вяртанне”.

Па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай фондам “Вяртанне”

Читайте также

Ведром с водой мужчина тушил свою баню в Браславском районе
Частная баня загорелась вечером 15 февраля в деревне Мисянцы Браславского района. 40-летний хозяин не стал дожидаться спасателей МЧС, взял ведро с водой и приступил к тушению.
«Позиция силы нужна нам для того, чтобы мы могли защитить себя и другого человека»: в Молодечно прошел тренинг для подростков «Стоп: буллинг»
Тренинг для подростков «Стоп: буллинг» прошел в Молодечненском районном центре культуры в субботу, 15 февраля.
Первая игра межсезонья на ноль. ФК «Молодечно» громит «Ниву-Долбизно» на зимнем Кубке в Бресте
Футбольный клуб «Молодечно» на зимнем Кубке в Бресте одержал крупную победу со счетом 6:0 над «Нивой» из Долбизно, забив по три мяча в каждом тайме и впервые в этом межсезонье не пропустив в свои ворота.