Опубликовано: 04 ноября 2013, 14:36
61

Выставу вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка, прысвечаную жывапісцу Язэпу Драздовічу, убачылі ў Астраўцы (ФОТА)

На адкрыццё выставы “Адна зямля. Язэпу Драздовічу” 30 кастрычніка ў дзіцячую школу мастацтваў прыйшлі мясцовыя мастакі, жыхары, супрацоўнікі музея і зацікаўленыя творчасцю людзі.

“Мне вельмі падабаецца Астравеччына, і прыемна, што гэтую выставу пабачаць жыхары іншых рэгіёнаў, бо такая асоба, як Язэп Драздовіч, аб’ядноўвае ўсіх нас”, – зазначыў мастак. Краязнаўца Алесь Юркойць (менавіта ён пажадаў наладзіць выставу ў Астраўцы), які некалі працаваў разам з Эдуардам Мацюшонкам у Вілейцы, адзначыў, што “Адна зямля. Язэпу Драздовічу” – гэта назва не толькі прастораў нашай зямлі, яна ёсць і ў глыбіні вякоў: па той жа зямлі хадзіў і Драздовіч.

Эдуард Мацюшонак

Изображение 11

Спачатку мастак расказаў пра свае работы, распавёў гісторыю стварэння карцін.

"У бабулі"

Изображение 1

"Спеў жураўля"

Изображение 2

"Лета"

Изображение 3

"Зямля"

Изображение 4

"Глыбокае. Нядзеля"

Изображение 5

"Бацькаўшчына"

Изображение 6

 – “Грамнічная свечка”. ”Яе ставілі дзяды, прадзеды і перадалі гэтую традыцыю мне, каб я передаў гісторыю свайго роду далей: дзецям, унукам. Усё дзеля таго, каб яны з вялікай удзячнасцю адносіліся да бацькоў і таго месца, дзе нарадзіліся”, – расказаў ён. На першым плане – збожжа, валошкі, а ніжэй – рассыпаныя вішні і кветкі ліпы: усё тое, што мастак памятае з дзяцінства. За імі – дом, а ля акна стаіць свечка – сімвал жыцця, чысціні і дабрабыту.

“Космас Драздовіча” – апошняя праца мастака, прысвечаная жывапісцу. Аўтар разважае пра гісторыю і сучаснасць, жыццё і творчасць этнографа і фалькларыста, пра тое, як чалавек павінен любіць той край, дзе ён нарадзіўся. Ствараючы як быццам ідэальнае грамадства, Драздовіч разважаў і над тым, што наша зямля не адзіная ў космасе, недзе на Месяцы ёсць такія ж людзі і гарады. Гэтыя роздумы ён апісаў у сваіх фантастычных “Нябесных бегах”. Сам Драздовіч казаў: “Прыйдзе час, і вы мяне пашукаеце”. І гэты час, на думку Эдуарда Мацюшонка, прыйшоў. Бо мы пачалі шукаць тых асоб, якія б маглі стаць духоўным стрыжнем у жыцці, бо Драздовіч – чалавек з вялікім духоўным багаццем. Пра гэта казалі і жыхары тых мясцін, дзе нарадзіўся Драздовіч. Яны памятаюць, як ён хадзіў да людзей з дабрынёй і дываны маляваў не дзеля грошай.

Значную частку выставы складаюць працы-рэканструкцыі (“Нядзеля. Глыбокае”, “Маёнтак у Мнюце”…). Як адзначыў Эдуард Мацюшонак, ён у прамым сэнсе слова рэканструяваў тыя мясціны, храмы, дамы, якіх ужо амаль не засталося, па дакументах і расповедах дзеда, бацькі. У час размовы з мастаком наведвальнікі выставы зазначылі, што родныя вёскі па сёняшні дзень ёсць у памяці амаль кожнага, і ўспаміны пра іх – вельмі цёплыя. Свае ўражанні наконт прац-рэканструкцый выказаў і мастак з Астраўца Аляксандр Давідовіч.

У карціне “Спеў жураўля” аўтар расказвае пра тое, як з цягам часу знікаюць вёскі: вырастаюць дзеці і з’язджаюць, сыходзяць жыхары. Так, на галоўным плане – калодзеж-журавель. Эдуард Мацюшонак успамінае, як у дзяцінстве яны каталіся на тым рыпучым жураўлі. А крыху далей – сталая жанчына, яна ідзе па ваду, ззаду бяжыць сабачка. Наступілі Каляды: у акенцы гарыць святло, жанчына распаліла печ і чакае, што вось-вось прыедуць дзеці. “Я дужа прывязаны да радзімы, калі я не бываю ў родных мясцінах, мне вельмі цяжка. Праз такія працы мне важна захаваць кавалачак гісторыі таго часу, калі я жыў”, – кажа мастак.

Яшчэ некалькі прац Эдуард Мацюшонак прысвяціў Астравеччыне, Віленскаму краю, дзе хадзіў і Язэп Драздовіч. Так, мастак адлюстраваў самы прыгожы, па яго меркаванні, храм ва ўсёй Беларусі – у Гервятах, дзе захаваўся стыль готыкі. Гэты храм, лічыць мастак, за апошнія гады стаў вельмі прыгожым дзякуючы агульным намаганням мясцовых жыхароў. На карціне “Гервяты” касцёл імкнецца да нябёсаў, нібы бярэ адтуль сілы і энергію, а потом дзеліцца імі з людзьмі.

І яшчэ адна праца, прысвечаная Астравеччыне, – “Дайноўка”. На галоўным плане можна ўбачыць крыж са стужкамі, побач – дорога. На лавачцы сядзяць бабуля з унучкай. “Яшчэ хвіліна – і сонца пойдзе на захад, так, як і жыццё”, – мяркуе мастак.

Пасля выставы быў арганізаваны прагляд фільма “Зорны шлях” пра Язэпа Драздовіча. Па словах Эдуарда Мацюшонка, гэты фільм быў зняты каля 15 гадоў таму. У ім расказваецца пра жыццё і творчасць Драздовіча, а таксама пра жывапісца як духоўную асобу. Пра яго ўспамінаюць жыхары вёсак Лужкі, Дайлідкі, Германавічы – тых мясцін, дзе хадзіў Драздовіч. Як пасля зазначылі наведвальнікі, гэты фільм вельмі добра перадае гледачу тыя часы, калі жыў Драздовіч, і дапамагае разумець яго духоўнае багацце.

Як адзначыла мясцовая мастачка Тэрэза Варановіч, у работах Эдуарда Мацюшонка чытаюцца пачуцці мастака, звязаныя з дзяцінствам, радзімай і адносінамі да жыцця: “Рэалістычнае мастацтва жыве, бо ёсць пачуцці, гэта як любоў, якую нельга адмяніць”.

Удзельнікі выставы яшчэ доўга не разыходзіліся, задавалі мастаку пытанні, дзяліліся ўспамінамі.

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 12

Изображение 13

Изображение 14

Юлія ЛАХВІЧ
Фота аўтара. Фота работ прадастаўлена Край.бай Эдуардам МАЦЮШОНКАМ

Читайте также

“Быть мамой — работа сложная”. Смотрите, как в Вилейке поздравили женщин с Днем матери
14 октября в Вилейке отпраздновали День матери. В этом году торжество прошло на сцене Вилейского государственного колледжа.
В Молодечненском районе ГАИ за выходные оформила более 70 протоколов
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД подвели итоги рейдовых мероприятий и профилактической акции «Уступи дорогу спецтранспорту».
Рефери FIFA, два «горчичника» в одной игре, пресс-секретарь и легендарный форвард – на чемпионате Молодечно по мини-футболу всё по-взрослому
Второй тур 10-го открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу состоялся 13 октября в Спортивно-развлекательном центре. В центральном матче тура «Мехатроника» одолела «Молодечногаз», но возглавил таблицу после соревновательного вечера «Клуб болельщиков ФК «Молодечно».