Опубликовано: 18 сентября 2013, 16:36
40

Выстава старадаўніх фотаапаратаў і фотаздымкаў адкрыецца ў Вілейскім музеі 27 верасня

Калекцыя фотаапаратаў і здымкаў належыць мінскаму фатографу Віктару Суглобу, з якім можна будзе сустрэцца на адкрыцці выставы.

Аб гэтым Край.бай паведаміла старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава.

Як зазначыла суразмоўца, Віктар Суглоб аб’ездзіў са сваім фотаапаратам амаль увесь свет. Найбольш фатограф любіць здымаць беларускія краявіды і гарадскі ландшафт. У апошнія часы зацікавіўся студыйным нацюрмортам. Менавіта гэтую калекцыю можна будзе пабачыць на выставе.

Даведка: Віктар Суглоб нарадзіўся на Гомельшчыне ў 1952 годзе. Зараз жыве і працуе ў Мінску. Займаецца фатаграфіяй больш за 40 гадоў на прафесійным узроўні. Ганаровы сябра народнага фотаклуба «Мінск» і творчага саюза «Фотамастацтва».

Выстава пачнецца а 17.00.

Юлія ЛАХВІЧ

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
В Воложинском районе продают на аукционе деревянный дом АТС. Начальная цена — 25500 рублей
На аукцион выставлено одноэтажное бревенчатое здание АТС с пристройкой, расположенное в деревне Белокорец Воложинского района.
В Докшицком районе из-за животновода недоедали коровы
Сотрудники БЭП Докшицкого РОВД выявили факт хищения гранулированного комбикорма на местном сельхозпредприятии.