У Вілейскім раёне Масленіцу будуць святкаваць 1 і 2 сакавіка
1 сакавіка ў аграгарадку Куранец пройдуць “Масленічныя найгрышы”. 2 сакавіка свята “Масленіца” адбудзецца ў ніжнім парку ў Вілейцы.
Як паведамляе сайт газеты “Шлях перамогі”, у першы дзень вясны ў аграгарадку Куранец пройдзе раённае свята “Масленічныя найгрышы”.
“Добрыя людзі, спяшайце за намі! Сёння прыбудзе чарга за блінамі!” – гэтымі словамі арганізатары запрашаюць усіх на свята. Пачатак у 12.00.
2 сакавіка ў Вілейцы ў ніжнім парку на ўпрыгожанай сцэне разгорнецца канцэртная праграма. Побач будуць працаваць спартыўныя пляцоўкі, гандлёвыя рады. Ахвотныя змогуць паласавацца смачнымі блінамі, шашлыкамі, гарачымі напоямі. Пачатак у 12.00.
Паводле сайта газеты “Шлях перамогі”