Опубликовано: 01 марта 2013, 10:47
24

У музей “Вілейшчына літаратурная” прыйшлі новыя экскурсаводы

Вучні другіх-трэціх класаў Ільянскай СШ паспрабавалі свае сілы – прадставілі сябе і пісьменнікаў прысутным аднакласнікам, бацькам і настаўнікам.

Прозвішчы юных экскурсаводаў: Ліза Артамонава, Уладзімір Буркевіч, Вікторыя Васінкевіч, Антон Гаўрылік, Святлана Руткоўская, Марыя Шмаргалава, Наталля Камінская, Анастасія Пятрова, Кірыл Баравы, Дзмітрый Трубач і іншыя. І хаця яны яшчэ не маюць вопыту, але да справы паставіліся сур’ёзна і адказна.

Акрамя аповеду пра вядомага чалавека, школьнікі прадставілі вершы і невялічкія сцэнкі з творчасці Барыса Манцэвіча, які зусім нядаўна адзначыў свой 70-гадовы юбілей і якога чакаюць на сустрэчу ў музеі. Дарэчы, тут чакаюць усіх, зацікаўленых літаратурнай Вілейшчынай.

У канцы сустрэчы Антон Гаўрылік, які расказваў пра пісьменніка Дзмітрыя Новікава, уручыў усім выступоўцам кніжкі з казкамі аўтара, якія той пакінуў у школе для патрэб музея.

Изображение 1

Изображение 2

Кіраўнік школьнага народнага музея “Вілейшчына літаратурная” Ільянскай СШ імя А.А. Грымаця Роза ШЭРАЯ для Kraj.by
Фота аўтара



Читайте также

«Даже никто не извинился». Белорусу вместо больной почки удалили здоровую – пациент судился с хирургом
До начала судебных заседаний хирурги даже не пытались извиниться перед пациентом. Суд житель Лепеля и его семья выиграли, но останавливаться не собираются.
В Молодечно вечеринка у школьников закончилась в милиции - алкоголь купила мать именинника
Подростковая вечеринка на «флэте» закончилась в Молодечненском РОВД. Тусовку организовал школьник в честь своего 16-летия.