Опубликовано: 25 мая 2012, 12:04
100

Сустрэча з творчымі людзьмі Вілейшчыны адбылася ў Іл’янскім каледжы (ФОТА)

На мерапрыемства, прысвечанае Году кнігі, завіталі знакамітыя паэты.

У госці да навучэнцаў 18 мая прыйшлі сябры літаратурнай суполкі “ Натхненне” імя Адама Гурыновіча. Гэта таленавіты паэт Зінаіда Губарава – Крупская, краязнаўца, паэт, аўтар зборніка “П’ескі для школьнага тэатра” і кіраунік музея “ Вілейшчына літаратурная “ Ільянскай сярэдняй школы імя А.Грымаця Роза Шэрая. А таксама на мерапрыемства завітаў былы выкладчык каледжа, аўтар кніг “Не пакідаюць нас белыя лебедзі”, “ Ходзіць вёскамі сіняе лета “ Уладзімір Кажамяка і сябра літаратурнай суполкі, пачынаючы паэт, выкладчык інфарматыкі каледжа Ірына Вараўка.

 

 

На фота злева направа Ірына Вараўка, Уладзімір Кажамяка,Зінаіда Губарава-Крупская, Алена Рысевец і Роза Шэрая.

Изображение 4

Госці расказалі навучэнцам пра сябе і аб сваёй творчасці, прачыталі навучэнцам байкі і вершы.

Цёпла віталі студэнты сваіх гасцей, і ў падарунак на памяць аб сустрэчы паднеслі ім кветкі, сувеніры. Вакальная группа каледжа - пераможца фестываля “Аграрная вясна- 2012 года” ў Віцебску выканала для гасцей і гаспадароў беларускія песні. Развітваліся мы з нашымі гасцямі з надзеяй на новыя сустрэчы, а таксама з абяцаннямі сумесна супрацоўнічаць па прапагандзе мастацкага слова сярод навучэнцаў каледжа.

Изображение 1Изображение 2Изображение 3

Выкладчык рускай мовы і літаратуры Іль’янскага агарарнага каледжа Алёна Рысевец для Kraj.by.


Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
В Воложинском районе продают на аукционе деревянный дом АТС. Начальная цена — 25500 рублей
На аукцион выставлено одноэтажное бревенчатое здание АТС с пристройкой, расположенное в деревне Белокорец Воложинского района.
В Докшицком районе из-за животновода недоедали коровы
Сотрудники БЭП Докшицкого РОВД выявили факт хищения гранулированного комбикорма на местном сельхозпредприятии.