Сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам запланавана ў Вілейцы
Анатоль Тарас – беларускі выдавец і аўтар шэрагу кніг. Сустрэча з гісторыкам пройдзе 23 лютага ў 11.00.
Пра гэта паведамляе суполка “ВОЛАТ” у сацыяльнай сетцы ВКонтакте.
Прафесар Анатоль Тарас – навуковы сакратар Інстытута беларускай гісторыі і культуры, рэдактар гістарычнага альманаху “Дзяды”, аўтар (або аўтар-складальнік) шэрагу кніг аб беларускай гісторыі.
На сустрэчы Анатоль Тарас распавядзе пра цікавыя і малавядомыя старонкі нашай гісторыі, а таксама аб дзейнасці і планах Інстытута беларускай гісторыі і культуры, адкажа на пытанні прысутных.
Акрамя таго, можна будзе набыць некаторыя новыя выданні.
Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул. Партызанская, 45А.
Па матэрыялах сайта vk.com