Кватэрнік бардаў Таццяны Беланогай і Алеся Наркевіча адбыўся 29 красавіка ў Маладзечне (ФОТА)
У прыватным доме па вуліцы Чыстай паслухаць вядомых бардаў-землякоў сабралася каля 20 чалавек. Выступоўцы вялі імпрэзу, спявалі песні, гутарылі са слухачамі.
Таццяна Беланогая распавяла таксама слухачам аб таленавітай перакладчыцы і былой яе сяброўцы Вользе Рамановіч, якая займалася перакладам з французскай мовы на беларускую мемуараў М.К. Агінскага (надрукавана ў часопісе "Архэ" №6, 2011 г.) і якой не стала год таму.
Алесь Наркевіч падараваў прысутным свой новы зборнік вершаў.
Таццана Беланогая вырасла ў Маладзечне, але жыве ў Мінску. Алесь Наркевіч - вілейскі бард.
Сяргей ЛЕСКЕЦЬ