Опубликовано: 08 января 2014, 17:10
62

Капліцу 1802 года з вёскі Каралеўцы Вілейскага раёна можна ўбачыць у музеі архітэктуры і побыту (ФОТА)

20 снежня пасля рэстаўрацыі адбылося адкрыццё новай экспазіцыі.

Гісторыя капліцы з вёскі Каралеўцы на Вілейшчыне была пакручастай, піша сайт газеты "Культура". Унікальны драўляны храм ратандальнай формы, збудаваны ў 1802-м стараннямі мясцовага селяніна Аляксандра Рогача, не адзін год прастаяў без даху, спакваля пераўтвараючыся ў парахню. Яшчэ ў 1986-м тое, што ад яго засталося, разабралі ды перавезлі ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, што ў Азярцы пад Мінскам. Неўзабаве пачалася рэстаўрацыя.

Добрыя два дзесяцігоддзі капліца (праўда, ужо з дахам) знаходзілася нібыта ўбаку ад музейнага жыцця – наведвальнікі паглядалі на яе хіба мімаходзь. Але цяпер прыспеў час пратаптаць туды сцежкі: дзякуючы Дзяржаўнай праграме “Культура Беларусі” гэтая гісторыя зведала “хэпі-энд”, і 20 снежня ў музеі адбылося адкрыццё новай экспазіцыі.

Цяпер храм з больш як двухсотгадовай гісторыяй выглядае як новы. Але дырэктар музея Святлана Лакотка тлумачыць, што гэта толькі вонкавыя ўражанні. Сапраўды, ашалёўка цалкам абноўлена, але пад ёй захавалі ўсе аўтэнтычныя элементы, якія толькі было магчыма. А неўзабаве “паціна часу” мае знівеляваць гэтае ўражанне “навадзела”.

Рэстаўрацыю праводзіла спецыялізаваная арганізацыя – “Белрэстаўрацыя”. Кіраўніцтва музея засталося цалкам задаволенае ўзроўнем выкананых работ ды адказным стаўленнем да тых іх аспектаў, якія простым будаўнікам могуць падацца дробязнымі. Работы занялі трохі больш за год.

Паралельна з рэстаўрацыяй супрацоўнікі музея займаліся аднаўленнем інтэр’ера храма, які змяняў як канфесійную прыналежнасць (збудаваны як грэка-каталіцкі, ён стаў праваслаўным), так і прызначэнне – ад могілкавай капліцы да прыхадской царквы. Інтэр’ер было вырашана рэканструяваць менавіта на першы этап гісторыі помніка, калі еўрапейскія традыцыі сакральнага дойлідства “прышчапіліся” на народную глебу. Карпатлівая праца навукоўцаў здолела аднавіць тыя цікавыя рэгіянальныя звычаі.

Элементы інтэр’ера, якія сёння могуць убачыць турысты, “родам”, вядома, не з гэтага храма (там унутры ўвогуле нічога не ацалела), але менавіта з Вілейшчыны пачатку ХІХ стагоддзя. Некаторыя прадметы – аўтэнтычныя, і ў выніку рэстаўрацыі яны набылі свой адпачатны выгляд ды колеры – як, напрыклад, панікадзіла. Некаторыя ж прадстаўлены ў выглядзе копій: умовы, набліжаныя да натуральных, не дазваляюць захоўваць у храме арыгінальныя абразы двухсотгадовай даўніны.

Изображение 3

А на рэканструяванай званіцы (арыгінал у свой час не аддалі музею мясцовыя жыхары) з’явіўся сапраўдны звон канца XVIII стагоддзя. Ён быў перададзены на дэпазітнае захоўванне Музеем старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэстаўрацыя ў дадзеным выпадку таксама спатрэбілася: у савецкі час звон выкарыстоўваўся ў якасці пажарнага набату, і для пераканаўчасці яго пафарбалі ў чырвоны колер.

Изображение 4

– Мы даўно марылі, каб па-над тэрыторыяй музея луналі гукі звона, і нарэшце нашы мары ажыццявіліся, – распавяла Святлана Лакотка.

Звон падчас адкрыцця экспазіцыі быў апрабаваны вядомым рок-музыкантам (а па сумяшчальніцве – супрацоўнікам музея пад адкрытым небам) Андрусём Такіндангам.

Між тым, рэстаўрацыйныя работы працягваюцца яшчэ на адным аб’екце музея – царкве пачатку XVIII стагоддзя з мястэчка Барань.

Па матэрыялах сайта газеты "Культура"
Фота з сайта Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту

Читайте также

Легковушка «Фольксваген» горела в Мяделе – мотор, салон и лобовое стекло повреждены
В Мяделе на Нарочанской улице поздним вечером 7 декабря вспыхнул легковой автомобиль «Фольксваген». Люди не пострадали. Причиной происшествия могла стать электрическая проводка.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
Команда учащихся медколледжа из Молодечно стала победителем областного конкурса художественной самодеятельности
Областной конкурс самодеятельного художественного творчества среди учащихся медицинских колледжей Минской области проходил в Слуцке. Первое место заняли учащиеся из Молодечно.