Опубликовано: 08 января 2016, 11:58
42

Канцэрт на тэму Божага Нараджэння «Бэтлеемская зорка» прайшоў у Вілейцы (ФОТА)

3 студзеня дзеці і моладзь Вілейкі разам з парафіяльным хорам Angeli наладзілі святочную праграму, прысвечаную святу Божага Нараджэння.

Пасля заканчэння актавы Божага Нараджэння і перад урачыстасцю аб’яўлення Пана ў Вілейскім палацы культуры адбыўся святочны канцэрт пад назвай «Бэтлеемская зорка», паведамляе сайт catholic.by.

Праграма складалася з калядных спеваў парафіяльнага хора Angeli, батлейкі і інсцэніровак, якія прадставілі дзеці і моладзь парафіі Узвышэння Святога Крыжа.

Изображение 1

Таксама ў гэты вечар са сцэны гучалі вершы, а танцавальныя кампазіцыі выклікалі сапраўднае захапленне ў гледачоў. Праз усё гэта таленавітая моладзь вучыла бачыць прыгажосць і веліч свята Нараджэння Збаўцы.

Изображение 2

У невялікай 30-хвіліннай п’есе маладым акцёрам удалося перадаць праўду аб незвычайнай ночы Божага Нараджэння, калі гучаць спевы анёлаў, свецяць знічы пастухоў, зіхаціць золата каралёў, а галоўнае – чуецца плач Немаўляці, першы крык уцелаўлёнай Любові, якую здольнае пачуць толькі чыстае сэрца ў цішыні.

Изображение 3

Изображение 4

Падчас канцэртнай праграмы да ўсіх прысутных словы віншавання са святам Божага Нараджэння скіравалі старшыня раённага савета дэпутатаў Наталля Радзевіч і пробашч вілейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа кс. Аляксандр Барыла.

Паводле сайта catholic.by

Читайте также

36-летний житель Вилейского района недоплатил в бюджет около 420 тысяч рублей. Прокуратура Минской области направила уголовное дело в суд
Прокуратура Минской области направила в суд Центрального района города Минска уголовное дело в отношении 36-летнего жителя Вилейского района – ему инкриминировано уклонение от уплаты налогов в крупном размере, а также от исполнения обязанностей налогового агента по перечислению налогов, повлекшее причинение ущерба в особо крупном размере.
«Динамо-Молодечно» наконец-то обыграло «Неман» и сравняло счет в четвертьфинальной серии
Областная команда впервые за шесть матчей нынешнего сезона обыграла «Неман» и сравняла счет в четвертьфинальной серии Кубка Президента. Перед матчами в Молодечно команды оказались в равных условиях. «Неман» после домашней мини-серии преодолел полдороги к полуфиналу.
«В местный магазин сходила один раз за три года». Под Молодечно молодежь не согласна с пенсионерами и просит расширить ассортимент и навести порядок на мусорках
Сегодня, 13 марта, в поселке Сосновый Бор Молодечненского района провели сход граждан. Разбирались, что волнует местных и в чем не совпадают во мнениях молодые жители и пенсионеры.