Опубликовано: 26 мая 2012, 11:50
52

Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця на Вілейшчыне адзначыць сваё 150-годдзе (ФОТА)

У кастрычніку 2012 года Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця Вілейскага раёна адзначае сваё 150-годдзе.

Школа ў сваёй дзейнасці асобую ўвагу ўдзяляе краязнаўству - створаны і працуе краязнаўчы музей “Ільянскія далягляды”. У 2010 годзе музей атрымаў званне “народны”. “Вілейшчына літаратурная” – гэта другі наш музей, і ён таксама народны. Музеі маюць багатыя экспазіцыі і вядуць актыўную дзейнасць. Цяпер яны папаўняюцца новымі экспанатамі, экспедыцыйныя атрады ладзяць паходы, краязнаўцы сустракаюцца з жыхарамі вёсак, запісваюць іх успаміны, сабраныя матэрыялы апрацоўваюць, пішуць артыкулы і, нават, кніжкі.

І настаўнікі, і вучні, а яшчэ і бацькі вучняў, як раней, так і цяпер клапоцяцца аб рабоце школьных музеяў. І іх намаганні прыносяць карысць: працягваецца збор музейных прадметаў і іх захоўванне, працуюць саветы музеяў, праводзяцца экскурсіі, музейныя ўрокі па прадметах, а яшчэ і выхаваўчыя мерапрыемствы.

І ўсё новыя наведвальнікі штодня прыходзяць у музей, каб даведацца, напрыклад, пра жалезаробчыя цэнтры, якія некалі даўно існавалі побач з балотамі ў наваколлі Ільі каля вёсак Бязводнае, Карытніца, Пажарышча. Тут з балотнага жалязняку ў гліняных домніцах-крыцах нашы продкі выплаўлялі крычнае жалеза ў выглядзе невялікіх порыстых кавалкаў.

А яшчэ ў Ільі была шклогута. Рэшткі гэтай шкляной мануфактуры засталіся ў зямлі. Апаленае шкло, кавалкі шкляных вырабаў – усё гэта сабрана і захоўваецца ў школьным музеі побач з крычным жалезам. Дарэчы, кавалкі крычнага жалеза знойдзены намі ў лесе паблізу вёскі Кавалі. Яны ляжаць там пад слоем моху ўжо колькі вякоў, але добра захаваліся і чамусьці амаль не пашкоджаны карозіяй. Мы здагадваемся, што можа гэта жалеза везлі на возе з жалезаробчага цэнтра ў вёску Кавалі для пракоўкі, але па нейкай прычыне не давезлі і скінулі ў лесе.

У этнаграфічным аддзеле музея існуе багатая калекцыя рэчаў, і сярод іх разнастайныя прадметы сялянскага побыту. Дзеці ахвотна прыходзяць сюды і пытаюцца пра крэмень, верацяно і калаўрот, прасліцу і церніцу (мялку), дзежку, пранік, жорны, ступу, чым з пакон веку карысталіся людзі, а цяпер ужо не карыстаюцца.

Праведзены сярод вучняў конкурс “Лепшы краязнавец года” дапамог выявіць лепшых краязнаўцаў. Імі сталі вучні з розных класаў: Маскаленка Ксенія (1 кл.), Трубач Дзмітрый (2 кл.), Івашанка Антон (2 клас), Шымель Елізавета (3 кл.), Маскалевіч Павел (3 клас), Краўчонак Яўгенія (4 кл.), Філістовіч Елізавета (5 кл), Савіна Дар’я (5 клас), Дуровіч Дзяніс (6 кл.), Усціновіч Валянціна (7 клас), Спірыдовіч Анастасія (11 кл.).

Изображение 1Изображение 2Изображение 3Изображение 4Изображение 5Изображение 6Изображение 7Изображение 8

Летам школьныя экспедыцыйныя атрады сабраліся ў паходы. Вучні рады магчымасці павандраваць: наведаць вёскі, мерыял “Любча”, зноў пабываць у вёсцы Пасадзец, у Ракуцёўшчыне, Вязынцы, Акопах, пахадзіць каля старадаўніх курганоў, што каля вёскі Каўшэвічы. У Вінцэнтова каля вёскі Казлы паглядзець геалагічныя агаленні старажытных азёрных адкладаў.

Міністэрства адукацыі даслала свае рэкамендацыі аб правядзенні для дзяцей і моладзі тыдня турызму і краязнаўства з 24 па 30 мая 2012 года.

Кажамяка Уладзімір Сцяпанавіч, краязнавец, кіраўнік народнага музея “Ільянскія далягляды” Ільянскай сярэдняй школы імя А.А. Грымаця для Кraj.by

Читайте также

«Лес растет независимо от доллара». На региональной ярмарке узнали, что елки в Молодечно не дорожают третий год, и глянули, чем еще торговали
В Молодечно на пешеходной улице Притыцкого 21 декабря прошла региональная Рождественская ярмарка. Молодечненский лесхоз продавал елки по цене трехлетней давности, Голиб торговал пятирублевым шашлыком и пловом, а продавец меда Олег сетовал, что ярмарке не хватило рекламы.
Доктор Ядвига Войцеховская: «Футболисты знают друг друга и травм стараются не наносить». 11 мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
В Молодечно на паркете зала игровых видов спорта Ледового дворца 15 декабря прошел 11 тур открытого чемпионата города по мини-футболу. В центральном матче тура вилейская «Мехатроника» выиграла у «Молодечногаза» со счетом 2:0.
Крыша бани сгорела ночью в Поставском районе
В деревне Муляры Поставского района сегодня ночью, 20 декабря, горела баня на частном подворье. Крыши больше нет. 55-летняя хозяйка находилась дома и не пострадала.