Опубликовано: 28 февраля 2013, 18:39
71

Галіна і Мікола Кутасы з Вілейскага раёна расказалі, як стварыць моцную сям’ю (ФОТА)

23 лютага сям’ю Кутасаў запрасілі ў Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў межах месячніка, прысвечанага сямейнаму выхаванню.

Пра тое, як адчуваюць сябе дзве творчыя асобы ў адной сям’і, як яны захоўваюць сямейнае шчасце і за што любяць родную мову, даведалася карэспандэнт Край.бай.

Галіна Кутас – кіраўнік народнай эстраднай студыі аўтарскай песні “Імпэт”, яе муж Мікола Кутас – паэт. Яны пабудавалі сям’ю больш за сорак гадоў таму. Рэцэпт сямейнага шчасця, на думку Кутасаў, наступны: “Кожны павінен набіць шышкі ў сямейным жыцці. Патрэбна шмат цярпення”.

Кажучы пра “Імпэт”, суразмоўца зазначыла, што гэта быў парыў душы, і дадала, што пачала займацца творчасцю ў 50 гадоў.

Изображение 3

“Паэтка я слабаватая, тут лепшыя мой муж Мікола і сын Генрых. Большасць песень “Імпэту” складзена на вершы мужа. Але ёсць і на словы іншых аўтараў”, – зазначыла яна. Усяго ў калектыва – больш за паўсотні песень. У апошні раз ён выступаў у суседнім Валожыне, спявалі артысты і ў Вілейцы, Маладзечне. За тры канцэрты на "Дажынках", па словах Галіны Кутас, мясцовыя ўлады дапамаглі студыі з апаратурай.

“Імпэт” займае ўвесь вольны час жанчыны. Разам з дзецьмі яна спявае і рыхтуецца да канцэртаў. Яшчэ яна прызналася, што вялікага даходу ёй хобі не прыносіць. “Амаль усе грошы з пенсіі і выступленняў калектыву ўкладваюцца ў запісы дыскаў і касцюмы для ўдзельнікаў”, – расказала яна, паказваючы на дзяўчынак-удзельніц у прыгожых сукенках. Спонсараў у “Імпэту” таксама няма. Але на тое, каб студыя існавала, як кажа сама кіраўнік, грошай не шкада: “Можа б, насілі шубы, але затое ёсць “Імпэт”.

Изображение 1

Пад час сустрэчы гучалі жыццёвыя песні ў выкананні студыйцаў. Госці дзяліліся ўспамінамі, гаварылі пра жыццё. Мікола Кутас прачытаў выхаванцам некалькі сваіх вершаў. Таксама паэт пазнаёміў слухачоў са сваім апошнім лірычным зборнікам “Размову з вераснем вяду”, што выйшаў напрыканцы мінулага года. Яго асаблівасць у тым, што маленькая па памеру кніжачка ўмясціла ў сабе сотню вершаў як на рускай, так і на беларускай мовах. Кнігу паэт выдаў таксама за свае грошы: “Наша дзяржава не падтрымлівае пісьменнікаў. Сам пішы, сам выдавай”, – зазначыў ён.

Изображение 4

Паэт крыху расказаў і пра тое, як у мінулым працаваў настаўнікам, і адзначыў у размове, што вельмі задаволены працай у Абадоўскай бібліятэцы. Напрыканцы сустрэчы Мікола Кутас пажадаў школьнікам вывучаць беларускую мову і дадаў: “Бяда, калі беларус яе не ведае”. На развітанне “Імпэт” выканаў песню, прысвечаную маме.

Дырэктар цэнтра Жана Скуратовіч падзякавала гасцям за цікавую сустрэчу і падарыла сувенір і кветкі, а ўдзельнікам калектыва – торт.

Изображение 2

Юлія ЛАХВІЧ
Фота аўтара

Читайте также

Диван сгорел в подвале дома в Браславе, где живут две бабушки – пенсионеркам пришлось покинуть свои квартиры
В Браславе на улице Мелиораторов ранним утром 10 мая горел подвал двухквартирного жилого дома, в котором живут бабушки. Пожилым женщинам 85 и 77 лет. Пенсионерки вынуждены были покинуть свои квартиры, спасаясь от пожара.
Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
«Как в семье главное - дети, о которых заботятся и которыми гордятся, так и народ Беларуси гордится символами своей страны»
Побывали в Молодечно на торжественной церемонии чествования Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь.