Опубликовано: 15 октября 2012, 17:50
65
Часопіс “Дзеяслоў” прыедзе ў Вілейку
20 кастрычніка “дзеяслоўцы” – Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч і Анатоль Івашчанка – выступяць у Вілейцы. Імпрэза пройдзе ў межах святкавання дзесяцігадовага юбілею часопіса "Дзеяслоў".
Да гасцей далучыцца паэт, сталы аўтар “Дзеяслова” Усевалад Сцебурака. Сустрэча адбудзецца па адрасе: Вілейка, вул. Партызанская, 45 А. Пачатак а 17-й. Уваход вольны. Кантактны тэлефон: 80297782982.
Па матэрыялах lit-bel.org