Опубликовано: 15 июля 2016, 09:23
78

9 ліпеня на свяце аграгарадка Вязынь Вілейскага раёна абралі “Чалавека года – 2016” (фота)

Падчас свята аграгарадка Вязынь жыхары атрымалі ўзнагароды за розныя дасягненні, а Таісія Нарэйка стала пераможцай у намінацыі “Чалавек года – 2016 аграгарадка Вязынь”. Мерапрыемства пад назвай “Вязынь мая, я – часцінак твая” зладзілі 9 ліпеня.

Як распавяла Край.бай дырэктар Вязынскага СДК Наталля Чарток, мерапрыемства адбылося пры падтрымцы мясцовага сельвыканкама, а таксама самых лепшых і добразычлівых вязынцаў, якія дапамагаюць дырэктару СДК.

Свята, па меркаваннні Наталлі Чарток, атрымалася даволі разнастайным: урачыстае адкрыццё, узнагароджанне жыхароў Вязыні, канцэртная праграма самадзейных артыстаў Вязынскага СДК і народнага вакальнага калектыву “Асалода” Раеўскага СДК Маладзечанскага раёна.

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Калейдаскоп” Вязынскага СДК прадставілі гледачам фрагмент купальскага абраду. Госці свята маглі пагуляць у лазертаг, пачаставацца вясковай кашай, патанцавать на дыскатэцы “ФайнаDISCO”. Для самых маленькіх працавала дзіцячая пляцоўка.

Изображение 6

Адным з найбольш запамінальных момантаў мерапрыемства, зазначыла дырэктар Дома культуры, стала фаер-шоу ад гурта “Пламя жизни” Вілейскага Палаца культуры.

Изображение 1

– Сёння наш аграгарадок – гэта дастойны населены пункт Вілейскага раёна. А галоўны скарб Вязыні – людзі! Яны праслаўляюць аграгарадок, нясуць у свет добрае імя беларусаў, – падкрэсліла Наталля Чарток.

Изображение 2

Падчас свята жыхароў Вязыні ўзнагародзілі за розныя дасягненні. Свае першыя ў жыцці ўзнагароды атрымалі самыя маленькія вяскоўцы, якія нарадзіліся ў перыяд ад мінулага свята аграгарадка да сённяшняга.

Сярод іншых намінацый была і за лепшы падворак, у якой уганаравалі Віктара і Святлану Сухіх, Пятра і Таццяну Гаўрылік, Віктара і Галіну Чараповіч.

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Тытул “Чалавек года – 2016 аг.Вязынь” атрымала фельчар Вязынскай урачэбнай амбулаторыі Таісія Нарэйка.

Кацярына СУШКО па матэрыялах, прадастаўленны Край.бай дырэктарам Вязынскага СДК Наталляй Чарток
Фота забяспечаны Наталляй Чарток

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
«Как в семье главное - дети, о которых заботятся и которыми гордятся, так и народ Беларуси гордится символами своей страны»
Побывали в Молодечно на торжественной церемонии чествования Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь.
Диван сгорел в подвале дома в Браславе, где живут две бабушки – пенсионеркам пришлось покинуть свои квартиры
В Браславе на улице Мелиораторов ранним утром 10 мая горел подвал двухквартирного жилого дома, в котором живут бабушки. Пожилым женщинам 85 и 77 лет. Пенсионерки вынуждены были покинуть свои квартиры, спасаясь от пожара.