Опубликовано: 17 октября 2014, 12:13
67

Выстава мастака Эдуарда Мацюшонка пра сувязь з продкамі “Дзяды” адкрыецца ў Вілейцы 24 кастрычніка

Сустрэча з мастаком адбудзецца ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча ў 17.30. У гэты дзень будзе арганізаваны перфоманс, у якім змогуць прыняць удзел усе прысутныя.

Даведка Край.бай: Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак – яскравая постаць у мастацтве Вілейшчыны. Ён нарадзіўся 7 сакавіка 1958 года у вёсцы Манюта-2 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1984 годзе скончыў мастацка-графічны факультет Віцебскага педінстытута. З гэтага  года жыве і працуе ў Вілейцы выкладчыкам, а таксама кіруе студыяй выяўленчага мастацтва ў Вілейскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Як паведаміла Край.бай навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей, мастак дэманструе свае карціны з 1985 года, прымае ўдзел у абласных і рэспубліканскіх выставах. Прайшло шмат яго асабістых выстаў не толькі ў Вілейцы, Глыбокім, Паставах і Мінску, але і ў Германіі і іншых краінах.

Трэба адзначыць, што творчасць Эдуарда Мацюшонка прасякнута адной галоўнай тэмай – прыгажосць роднай беларускай зямлі і філасофія жыцця на ёй.

Выстава “Дзяды” – гэта жывапісныя палотны, якія прыводзяць да разважання аб месцы чалавеку ў свеце і яго сувязі з продкамі. Яна прымеркавана да рэлігійнага свята памінання продкаў.

– Кожны дзень для беларуса меў сваё значэнне. У кожнага тыдня была свая сімволіка, але асноўным напаўненнем была субота. У гэты дзень ушаноўвалі дзядоў, прадзедаў – усіх продкаў. Кожную суботу беларус мусіў, калі не наведаць могілкі, то добрым словам успомніць тых, хто надзяліў яго праз гены здольнасцямі, перадаў яму свае лепшыя рысы, – рассказала Надзея Аўдзей.

Юлія ЛАХВІЧ па прэс-рэлізе, прадастаўленым Край.бай навуковым супрацоўнікам Вілейскага краязнаўчага музея Надзеяй АЎДЗЕЙ

Читайте также

За незаконный промысел на Вилейском водохранилище рыбакам грозит уголовная ответственность и штраф почти 40 тысяч рублей
На Вилейском водохранилище трое мужчин установили в воде 280 метров сетей, в которые попалось более 100 различных видов рыб общим весом почти 114 кг. Нарушителей задержали.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
В Сморгони в День Победы открыли новую детскую площадку
В праздничный день 9 Мая в Сморгони прошло торжественное открытие новой детской игровой площадки. Она расположена на улице Советской, рядом с гостиницей, в удобном месте с хорошей шаговой доступностью.