Опубликовано: 11 февраля 2013, 18:14
32

Заслужаныя людзі перадалі прывітанні Ільянскай школе на Вілейшчыне (ФОТА)

Вечар сустрэчы выпускнікоў прайшоў у школе 2 лютага.

Першая субота лютага... У Ільянскую школу пачынаюць збірацца былыя выпускнікі. Многія прыехалі загадзя. Прыемна, што ў нашай школе ёсць чым заняць гасцей. Іх сустракаюць кіраўнікі школьных народных музеяў Т.Р. Анішкевіч і Р.К. Шэрая, дырэктар школы І.А. Юшко. Выпускнікоў здзіўляе той багаты матэрыял, які сабраны ў музеях. Яны знаёмяцца з рознымі экспазіцыямі, задаюць пытанні, штосьці ўдакладняюць.

Не мінаюць госці і рэсурсны цэнтр, створаны ў мінулым годзе. Яны разглядаюць альбомы з фотаздымкамі, на якіх пазнаюць сябе, сваіх аднакласнікаў, любімых настаўнікаў і ўзгадваюць моманты свайго дзяцінства. У цэнтры спецыяльна для іх падрыхтавана выстава “Нашай школе – 150”.

На жаль, не ўсе выпускнікі маюць магчымасць прысутнічаць на мерапрыемстве. Але многія тэлефануюць, дасылаюць паштоўкі, звязваюцца праз інтэрнэт. Сярод іх шмат заслужаных і паважаных людзей. Напрыклад, свае прывітанні школе выказалі выпускнікі 60-гадовай даўніны паэт Уладзімір Антонавіч Папковіч і настаўнік, былы дырэктар школы ў Абадоўцах Мікалай Іосіфавіч Шалуха, выпускнікі 1958 года прафесар Віктар Аляксеевіч Зяленін і выкладчык гісторыі Іван Іосіфавіч Берман, а таксама іх класны кіраўнік Міхаіл Мікалаевіч Шыла, 50-гадовыя “юбіляры” – заслужаны дзеяч культуры Сафія Васільеўна Юдо і педагог Тамара Міхайлаўна Алексяёнак.

Зносіны з многімі выпускнікамі падтрымліваюцца пастаянна. Многія дапамагаюць роднай школе і словам, і справай.

Час ляціць хутка, і ўжо звініць школьны званок, які запрашае на сустрэчу ў актавую залу.

Тут сабралася шмат гасцей. Гучаць фанфары, і на сцэну выходзяць вядучыя свята Наталля Ярашэвіч і Улад Паўловіч – выпускнікі 2013 года. Свой сцэнарый яны назвалі “На хвалях памяці”. На сцэну па чарзе запрашаюцца “юбілейныя” выпускі. Яны расказваюць пра сябе, пра школьныя гады, пра сваіх настаўнікаў. А арганізатары мерапрыемства задаюць ім пытанні, праводзяць розныя конкурсы, даюць магчымасць яшчэ раз вярнуцца ў краіну дзяцінства. Са сцэны гучаць словы ўдзячнасці настаўнікам за іх сумленную працу. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых настаўнікаў, якіх ужо няма побач. Толькі фотаздымкі на экране дапамагаюць аднавіць у памяці вобразы былых педагогаў.

Изображение 7 

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 6 

Изображение 9 

Сёлетнія выпускнікі разам з класным кіраўніком Зояй Анатольеўнай Кіпель падрыхтавалі канцэртную праграму: песні, танцы, інсцэніроўкі, жарты…

Изображение 1 

Изображение 2

Изображение 5 

Са сцэны ў залу ляцяць рознакаляровыя шары, і кожнаму прысутнаму хочацца дакрануцца да іх, а гэта значыць – дакрануцца да маленства.

Изображение 8 

Кіраўнік рэсурснага цэнтра Ільянскай СШ імя Грымаця Валянціна ЕРАШОНАК для Край.бай
Фота Васіля ШЭРАГА 

Читайте также

«Если в чемпионате займем восьмое место, это будет хорошо». ФК «Молодечно» провел дома первый матч в ранге команды элитного дивизиона
Футбольный клуб «Молодечно» 8 февраля на искусственной поляне футбольной спортшколы сыграл товарищеский матч со «Слуцком». Зелено-белые атаковали весь второй тайм, но проиграли 0:2. Посмотреть игру пришли те, кому команда города солнца по-настоящему небезразлична.
Следователи устанавливают очевидцев ДТП в Глубокском районе, в котором погибла семья
Следственным управлением УСК по Витебской области устанавливаются обстоятельства смертельного дорожно-транспортного происшествия.
В Молодечно обсудили строительство 7-этажки в микрорайоне №11 Восточный по улице Тамары Дудко
10 февраля в отделе архитектуры и строительства Молодечненского райисполкома прошло общественное обсуждение архитектурно-планировочной концепции объекта «Возведение многоквартирного жилого дома по улице Тамары Дудко в микрорайоне № 11 «Восточный».