Опубликовано: 12 октября 2012, 01:58
29

Вучні і настаўнікі Ільянскай школы на Вілейшчыне адзначылі Дзень настаўніка (ФОТА)

Святочны канцэрт адбыўся 5 кастрычніка.

У зале гучала музыка, атмасфера была святочная. Вядучыя Наталля Ярашэвіч і Павел Маскаленка з цёплымі словамі звярнуліся да настаўнікаў.

Віншавальная праграма складалася з мастацкіх нумароў, якія падрыхтавалі вучні розных класаў. Упершыню на сцэне выступіла малодшая група клуба аўтарскай песні “Імпэт” пад кіраўніцтвам Галіны Кутас. Прагучала песня пра настаўнікаў у выкананні вучаніцы чацвёртага класа Лізаветы Барташэвіч. Вакальныя нумары падрыхтавалі вучні пачатковых класаў. Здзівілі сваёй непасрэднасцю браты Антон і Андрэй Гайчукі, якія вучацца ў другім класе.

Саліруюць Антон і Андрэй Гайчукі

Изображение 3

Моманты свята

Изображение 1

Изображение 2

Гумарыстычны нумар падрыхтавалі старшакласнікі Аляксей Гаўрылік і Уладзіслаў Паўловіч: яны чыталі вытрымкі з сачыненняў вучняў Ільянскай школы.

Вучаніца 9 "А" класа Ільянскай школы імя Адама Грымаця Ксенія БАЖЭЛКА для Край.бай

Читайте также

«Громко лаяла и мешала отдыхать». В Воложинском районе суд приговорил живодера к аресту на 3 месяца
Суд Воложинского района рассмотрел в открытом судебном заседании уголовное дело по части 1 статьи 339-1 Уголовного кодекса Республики Беларусь.
Городской бассейн в Молодечно открылся после ремонта
В Молодечно завершен ремонт душевых комнат и раздевалок в бассейне спортшколы профсоюзов «Молодость». В понедельник, 3 февраля, на плавательные дорожки вернулись около 600 юных спортсменов СДЮШОР. Возвращаются и молодечненцы, которые приходят поплавать для здоровья.
Молодечненский район представил проект гражданских инициатив «Парк Березинское». Подробности рассказала Людмила Кананович
В Минском областном Совете депутатов предварительно рассмотрели проекты гражданских инициатив жителей области в сфере благоустройства, спорта, сохранения исторической памяти и не только.