Опубликовано: 25 февраля 2013, 22:08
55

Музычна-літаратурную імпрэзу правялі ў Ільянскай школе Вілейскага раёна (ФОТА)

14 лютага вучні Ільянскай сярэдняй школы адсвяткавалі Дзень святога Валянціна танцамі, песнямі, вершамі і гульнямі.

На першым паверсе школы была размешчана паштовая скрыначка, куды можна было кідаць валянцінкі, а паштальён-старшакласнік разносіў віншаванні адрасатам.

У актавай зале прайшоў канцэрт “Я+Ты”, які падрыхтавалі старшакласнікі. Музычна-літаратурную імпрэзу вялі дзве пары вядучых, гэта - Аляксандр Судніковіч і Ксенія Бажэлка, Павел Маскаленка і Сняжана Церахава. Сцэнарый канцэрта быў складзены такім чынам, што там гарманічна перамяжоўваліся і песні, і танцы, і вершы, і гульні. Песні, безумоўна, былі пра каханне.

Изображение 2

Музычным дэбютам стала песня “Вечная любоў”, якую выканаў дуэт у складзе Буркевіч Аліны і Маскаленкі Паўла. Прагучалі арыгінальныя музычныя кампазіцыі ў выкананні Церахавай Сняжаны, Вараўкі Анастасіі і Татур Веранікі, Вайніцкай Майі і Дуровіч Веры.

Лірычныя вершы выканалі навучэнцы школы. Асабліва ўразіў верш, які прачытаў Панкоў Іван. Эмацыянальна былі прачытаны вершы Шымель Палінай і Шмаргалавай Кацярынай.

Изображение 3

У час імпрэзы былі праведзены таксама і гульні: “Знайдзі пару”, “Алфавіт”. Наталля Ярашэвіч стала пераможцай у конкурсе дызайнераў. Сваю грацыёзнасць прадэманстравалі дзяўчаты з 6 “А” класа, якія падрыхтавалі два танцы.

Изображение 1

Дзмітрый МІКУЛІЧ, навучэнец 9 “А” класа Ільянскай сярэдняй школы імя А.А. Грымаця для Край.бай

Читайте также

«Лес растет независимо от доллара». На региональной ярмарке узнали, что елки в Молодечно не дорожают третий год, и глянули, чем еще торговали
В Молодечно на пешеходной улице Притыцкого 21 декабря прошла региональная Рождественская ярмарка. Молодечненский лесхоз продавал елки по цене трехлетней давности, Голиб торговал пятирублевым шашлыком и пловом, а продавец меда Олег сетовал, что ярмарке не хватило рекламы.
Крыша бани сгорела ночью в Поставском районе
В деревне Муляры Поставского района сегодня ночью, 20 декабря, горела баня на частном подворье. Крыши больше нет. 55-летняя хозяйка находилась дома и не пострадала.
Доктор Ядвига Войцеховская: «Футболисты знают друг друга и травм стараются не наносить». 11 мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
В Молодечно на паркете зала игровых видов спорта Ледового дворца 15 декабря прошел 11 тур открытого чемпионата города по мини-футболу. В центральном матче тура вилейская «Мехатроника» выиграла у «Молодечногаза» со счетом 2:0.