Вілейская талака

Запрашаем прыхільнікаў свежага паветра і восеньскай прыгажосці на сумесную справу і адпачынак.

У праграме:
1) знаёмімся;
2) прыбіраем смецце ў Ніжнім парку,
3) сартыруем і аналізуем сабранае смецце і адпраўляем у адпаведныя кантэйнеры;
4) дзелімся ўражаннямі і частуемся печывам з гарбатай і кавай.

КАЛІ? Субота, 19 верасня, 10.00-12.00.
ДЗЕ? Месца сустрэчы – воркаут пляцоўка ў гарадскім парку.
ЧАС СУСТРЭЧЫ – 10.00.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў працоўнымі пальчаткамі, пакетамі для смецця, пасля працы - печывам.

З.Ы. Каб не ўтвараць дадатковага смецця з аднаразавага посуду прапануем кожнаму мець з сабой тэрмакубак альбо термас з гарбатай/кавай і асабісты кубак.