Уборка золотарника на кладбище в Вилейке
"Спадарства, ёсць прапанова - пачаць барацьбу з небяспечнай раслінай – сумнік канадскі (зототарник канадский) на гарадскіх могілках, – піша віляйчанка Ларыса Якавюк у групе ВК "Это Вилейка, Детка". – Першы дэсант збіраем 3 верасня ўвечары. А 18.00 сустракаемся каля цэнтральнага ўвахода (пад брамай) на гарадскіх могілках па вул. 1-га Мая. Працаваць плануем 1,5-2 гадзіны, хто не паспее у 18.00, можна далучыцца пазней.
Для працы можна мець пальчаткі, у мяне пар 10 ёсць ў наяўнасці, магу падзяліцца. Пакеты для смецця таксама прынясу. Больш, акрамя працоўнага настрою, нічога не трэба".