Адкрыццё выставы Эдуарда Мацюшонка «Дома»

7 сакавіка Эдуарду Мацюшонку споўнілася 60 гадоў.

Вілейскі мастак-жывапісец Эдуард Мацюшонак з'явіўся на свет 7 сакавіка 1958 года ў в. Мнюта-2 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. З дзяцінства вызначаўся невытлумачальным імкненнем зразумець душу чалавека, жаданнем разгадаць таямніцы прыроды.

Жыццёвае крэда: “Кожнае імгненне, як і душа, непаўторнае. Беражы гэта”.

1973 г. – скончыў Суклінскую 8-гадовую школу

1973-1977 гг. – вучоба ў Віцебскім станка-інструментальным тэхнікуме

1977-1979 гг. – служба ў войску

1979-1984 гг. – вучоба ў Віцебскім педінстытуце (мастацка-графічны факультэт)

з 1984 года – з сям’ёй жыве і працуе ў Вілейцы ў СШ №2 (цяпер гімназія №1 “ЛОГАС”) настаўнікам сусветнай мастацкай культуры і выяўленчага мастацтва

з 1998 года – кіруе ў гімназіі студыяй выяўленчага мастацтва “Вясёлка”

з 1986 года – пачынае актыўную творчую дзейнасць; прымаў удзел у рэспубліканскіх маладзёжных выставах (г. Мінск), у Рэспубліканскай мастацкай выставе “Экалогія” (г. Мінск), у выставе, прысвечанай 100-годдзю В. Стрэмі