Опубликовано: 02 апреля 2012, 11:26
62

Вадкі ахалоджаны кісларод выцякаў з вагона расійскага цягніка ў Смаргонскім районе

29 сакавіка на чыгуначным перагоне Пруды-Залессе машыніст пасажырскага цягніка заўважыў, што ў адным з вагонаў сустрэчнага цягніка адбываецца ўцечка вадкага рэчыва. Аб гэтым ён паведаміў на бліжэйшую чыгуначную станцыю.

Як паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у 19:22 на чыгуначную станцыю «Залессе» Смаргонскага раёна прыбыў грузавы цягнік, які рухаўся транзітам праз Рэспубліку Беларусь у г. Калінінград Расійскай Федэрацыі.

З Расійскай Федэрацыі выехала аварыйная брыгада і ўладальнік цыстэрны. З Мінска накіравана аналагічная цыстэрна з неабходным абсталяваннем для перапампоўкі звадкаванага кіслароду з аварыйнай ёмістасці. Для прадухілення кантакту звадкаванага кіслароду з прамасленымі шпаламі была праведзена пясчаная падсыпка.

Як рассказалі Краю на станцыі “Залессе”, у вагоне-цыстэрне (стаяў дзевятым з галавы цягніка) знаходзіўся вадкі ахалоджаны кісларод, які адносіцца да другой катэгорыі небяспечных рэчываў (выбуханебяспечны пры кантакце з нафтапрадуктамі). На станцыі патлумачылі, у цыстэрне была пашкоджана імпульсная трубка (паказчык узроўня), што знаходзілася на ніжнім узроўні ёмкасці. Ад працаўнікоў станцыі стала вядома, што 30 сакавіка увесь газ перакачалі ў другую цыстэрну, пасля чаго, адрамантаваўшы пашкоджаную, закачалі назад. Па іх словах, з 36 тон вадкага ахалоджанага кісларода засталося толькі 5,5. Небяспекі для наваколля не выяўлена. Як паведамілі на станцыі “Залессе”, 1 красавіка цыстэрну з астаткамі вадкага кісларода адправілі ў Маладзечна, пасля чаго груз накіруюць у Калінінград.

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ

Читайте также

«Динамо-Молодечно» наконец-то обыграло «Неман» и сравняло счет в четвертьфинальной серии
Областная команда впервые за шесть матчей нынешнего сезона обыграла «Неман» и сравняла счет в четвертьфинальной серии Кубка Президента. Перед матчами в Молодечно команды оказались в равных условиях. «Неман» после домашней мини-серии преодолел полдороги к полуфиналу.
В санатории «Журавушка» появилось новое оборудование. В чем его уникальность, рассказываем
В санатории «Журавушка», что расположен в Мядельском районе, появилось новое оборудование, которое значительно расширяет возможности физиотерапевтического лечения. Теперь пациенты могут проходить магнитотерапию на аппарате «ПОЛИМАГ-02М» – современном устройстве, применяемом в ведущих медицинских учреждениях.
В Докшицах водитель сельхозпредприятия похитил 330 литров дизельного топлива
В городе Докшицы водитель похитил 330 литров дизельного топлива.