Опубликовано: 22 апреля 2013, 18:33
101

Сёлета ў Смаргоні плануюць устанавіць памятны знак і скульптурную кампазіцыю

Мастацка-экспертны савет разгледзеў эскізныя праекты памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам "Рэха вайны” і скульптурнай кампазіцыі "Мядзведжая акадэмія”, якія плануецца ўстанавіць сёлета ў Смаргоні.

Як паведамляе 22 красавіка “Светлы шлях”, на мінулым тыдні ў Гродне адбылося пасяджэнне мастацка-экспертнага савета па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву пры ўпраўленні культуры аблвыканкама.

Эскізныя праекты прадставілі савету аўтар распрацовак, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, скульптар Уладзімір Церабун і намеснік старшыні райвыканкама, архітэктар Аляксандр Бажыдай.

У выніку абмеркавання савет даў дабро распачаць выраб памятнага знака "Рэха вайны” (камень) і скульптурнай кампазіцыі "Мядзведжая акадэмія” (чыгун).

Памятны знак "Рэха вайны”

Изображение 1

Фінансуе работу раённы выканаўчы камітэт.

Выбраны месцы ўстаноўкі: памятны знак размесціцца ў ажыўленым цэнтры горада, каля бібліятэкі, а кампазіцыя "Мядзведжая акадэмія” – на цэнтральнай алеі гарадскога парку.

Па матэрыялах газеты “Светлы шлях”

Читайте также

ДТП в Воложинском районе: водитель и два пассажира госпитализированы
19 апреля в Воложинском районе на 23 км автодороги Р-56 «Молодечно-Воложин» столкнулись Opel Omega и BMW.
Освящение куличей и крестный ход в Молодечно
Православные и католики празднуют Светлое Христово Воскресение 20 апреля. Накануне посетили православные храмы Молодечно.