Опубликовано: 10 июня 2015, 10:06
56

Салезіянін Аляксандр Яшэўскі, ураджэнец Смаргоні, прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Паведамленне аб новым прызначэнні зроблена прэс-службай Святога Пасаду 9 чэрвеня 2015 г. у 12.00 паводле рымскага часу (13.00 паводле мінскага часу) і адначасова абвешчана Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі шаноўнага прэзбітэра Аляксандра Яшэўскага, члена Салезіянскай Кангрэгацыі (Таварыства св. Францішка Сальскага), які ў дадзены момант выконвае абавязкі дырэктара салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыя парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі, паведамляе catholic.by.

Пасвячэнне новапрызначанага біскупа адбудзецца 27 чэрвеня 2015 г. у 11.00 у архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Изображение 1

Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь Клаўдыё Гуджэроцці

Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь Клаўдыё Гуджэроцці

Изображение 3

Изображение 4

Аляксандр Яшэўскі, які прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Изображение 12

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 15

Кароткая біяграфія новапрызначанага біскупа:

Яго Эксцэленцыя мансеньёр Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.

Нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у г. Смаргонь Гродзенскай вобласці. У 1991 г. паступіў у салезіянскую духоўную семінарыю ў г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Вывучаў філасофію ў салезіянскай духоўнай семінарыі ў г. Лодзь (Польшча) і тэалогію ў Папскім Салезіянскім Універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі. У 1998 г. склаў вечныя манаскiя абяцаннi ў Салезіянскай Кангрэгацыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 г. у г. Смаргонь.

Займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Баруны, потым у в. Жодзішкі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2001 г. па 2002 г. выконваў абавязкi дырэктара салезіянскай супольнасці ў п. Акцябрскі Маскоўскай вобласці і быў адказным за салезіянскі прэнавіцыят. Пасля вяртання ў Беларусь займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Жупраны. У перыяд 2003-2005 гг. быў сакратаром Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі (Усходне-Еўрапейскай) з сядзібай у г. Масква. З 2005 г. па 2008 г. займаў пасаду дырэктара салезіянскай супольнасці ў г. Мінск; з 2005 г. па 2011 г. быў адказным за салезіянскі араторый у г. Мінск. З 2005 г. па 2010 г. быў інспектарыяльным дарадцам Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі з сядзібай у г. Масква. З 2005 г. па 2010 г. быў старшынёй катэхетычнага аддзела Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя парафіі ў г. Мінск. У перыяд 2006-2010 гг. быў членам катэхетычнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У 2011 г. быў прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў г. Смаргонь; выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2011 г. з’яўляецца адказным за салезіянскі прэнавіцыят для грамадзян Беларусі. З 2013 г. займае пасаду вікарыя і эканома Iнспектарыяльнай Дэлегатуры Варшаўскай Салезіянскай Інспекторыі св. Станіслава Косткі.

У 2014 г. прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыем парафіі.

З'яўляецца выкладчыкам дагматычнай тэалогіі ў Тэалагiчным каледжы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Валодае беларускай, рускай, польскай i iтальянскай мовамі.

Паводле catholic.by



Читайте также

«Помоги себя заметить». Госавтоинспекция проводит единый День безопасности
Сегодня, 29 сентября, отдел ГАИ Молодечненского РОВД проводит мероприятия единого Дня безопасности дорожного движения под девизом «Помоги себя заметить!».  
Таксист вытащил женщину из салона и бросил ее на землю. Конфликт закончился уголовным делом
В Минском районе конфликт таксиста с пассажиром закончился уголовным делом.
С 1 октября подорожают некоторые марки сигарет
Белорусские производители и импортеры сигарет имеют право ежемесячно декларировать максимальные розничные цены на табачные изделия.