Опубликовано: 01 декабря 2020, 16:39
86

Паэтка са Смаргоні атрымала прэстыжную літаратурную прэмію Расіі

Беларуская паэтка, смаргонка Таня Скарынкіна стала лаўрэатам прэміі Андрэя Белага ў намінацыі «Паэзія».

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў сябра журы Дзмітры Кузьмін, піша kamunikat.org.

Таня Скарынкіна. Фота з сайта prdg.me

Изображение 1

Паэтка атрымала прэмію за сваю кнігу «І ўсё пакідалі нажы», якая выйшла сёлета ў маскоўскім выдавецтве «Кніжны агляд».

Таня Скарынкіна нарадзілася ў Смаргоні ў 1969 годзе. Аўтар кніг вершаў і эсэ. Некаторы час жыла за мяжой, цяпер – у родным горадзе.

У 2016 годзе ўвайшла ў кароткі спіс прэміі Гедройца.

Прэмію Андрэя Белага зацвердзілі ў 1978 годзе. Яе ўручалі за паэзію, прозу і гуманітарныя даследаванні. Узнагародай быў адзін рубель, бутэлька гарэлкі і яблык.

Пасля паўзы ў пачатку 1990-х у 1997 годзе прэмія набыла другое дыханне. Аднак у 2014 годзе заснавальнікі Барыс Астанін і Барыс Іваноў аб’явілі, што прэмія ў ранейшым выглядзе скончыла сваё існаванне. У верасні 2014 года апублікавалі абноўлены шорт-ліст.



Читайте также

В Молодечно с февраля не могут сделать пешеходную дорожку: люди ходят по проезжей части
В середине февраля в Молодечно начали делать пешеходную дорожку: буквально за несколько дней разобрали старую, место ремонта обнесли бордюром.
ПЦР-исследования на COVID-19 можно сделать только в государственных лабораториях
Минздрав отменил проведение ПЦР-исследований на COVID-19 в лабораториях частных медицинских центров.