Опубликовано: 14 июня 2013, 11:30
43

Музычна-літаратурны фэст, прысвечаны 150-годдзю паўстання Каліноўскага, адбудзецца ў Астравецкім раёне

Чакаецца не толькі выступленне паэтаў і музыкаў, але і паказальны бой рыцараў. Уваход на імпрэзу вольны, але ў гасцей могуць спытаць пароль.

Музычна-літаратурны фэст, прысвечаны 150-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, адбудзецца 22 чэрвеня. Пра гэта парталу Край.бай паведаміў краязнаўца з Варнянаў Астравецкага раёна Алесь Юркойць.

Арганізатар імпрэзы – аддзел культуры Астравецкага райвыканкама пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Месца правядзення – возера Кайміна. Каб даехаць да возера, трэба павярнуць з трасы Р-45 (Полацк-Вільня) у вёску Вялікая Страча. Праз 7 км у вёсцы Спонды збочыць на вёску Кайміна Горная, 4 км гравейкі – і вы ля возера.

Заезд а 13-й гадзіне, у 16.00 – пачатак праграмы. Чакаюцца:

- барды Зміцер Бартосік, Таццяна Матафонава (Менск), Віктар Шалкевіч (Гародня), Алесь Наркевіч (Вялейка), Андрэй Мельнікаў (Гомель), Ігар Высоцкі (Ашмяны), Алег Мізула (Жодзішкі), Кастусь Герашчанка (Пліса), іншыя;
- паэты Усевалад Сцебурака, Анатоль Івашчанка, Міхась Скобла, Ігар Пракаповіч, Глеб Лабадзенка;
- музыкі: гурты "1863" і Тарас Кучынскі-Паравы з Менску, "Людзі на балоце" і Алесь Дзянісаў з Гародні, "Пава" і Юрась Панкевіч, “Альта Ментэ” і Кацярына Ваданосава, “Балцкі субстрат” і Максім Іўкін з Менску.

Акрамя паэтаў, вершы будуць чытаць і прафесійныя акторы.

Алесь Юркойць адзначыў, што гурт "1863" займаецца рэканструкцыяй вопраткі тых часоў, таму спяваць будуць у адпаведных строях. Музыкі таксама займаюцца аднаўленнем песень часоў паўстаўння і да паўстання.

Таксама на фэсце выступіць навуковец Язэп Янушкевіч, паэтка і краязнаўца з Астравеччыны Людміла Кухарэвіч, іншыя.

Рыцары клуба “Freie Stadt” (Вольны Горад) рыхтуюць невялікі паказальны бой (бугурт).

Запланаваныя інтэрактыўныя гульні з гледачамі. У прыватнасці, віктарына на тэму паўстання, і іншае.

Вядучыя імпрэзы – Усевалад Сцебурака і Глеб Лабадзенка.

Для тых, хто плануе на Каймінскім возеры заставацца да раніцы, будзе прапанаваны прагляд гістарычных фільмаў. У прыватнасці, "Кастусь Каліноўскі" (1928 года). "Гэта ці не другі фільм у гісторыі нашага кінематографа. І першы пра Кастуся Каліноўскага. Ён чорна-белы, без гуку, з тытрамі", – патлумачыў Алесь Юркойць.

Уваход на імпрэзу вольны. Але, па словах Алеся Юркойця, арганізатары плануюць усталяваць браму. А ля брамы паставіць двух дзецюкоў, якія будуць пытацца пароль: "Каго любіш?" Тых, хто дасць правільны адказ, прапусцяць. Без паролю праходзяць людзі ў нацыянальных строях ці ў адзенні з элементамі нацыянальнага строю.

Дровы будуць падрыхтаваныя цэнтралізавана. Плануецца работа выязнога гандлю.

Алесь Юркойць адзначыў, што тым, хто плануе заставацца на ноч, варта паклапаціцца не толькі пра харчаванне, але і пра намёты. Бо машыны будуць стаяць асобна, у некалькіх сотнях метраў ад пляцоўкі.

Нагадаем, што летась на тым месцы прайшоў паэтычны слэм. Падрабязней пра гэта, фота і відэа – ТУТ.

Святлана ЦІШКО

Читайте также

Прокурор Ошмянского района защитил права работника, которому предприятие незаконно удержало деньги из зарплаты
В прокуратуру Ошмянского района на личный прием обратился местный житель по вопросу незаконного удержания денег из его заработной платы в сельскохозяйственной организации – по результатам проверки доводы заявителя подтвердились.
«Динамо-Молодечно» наконец-то обыграло «Неман» и сравняло счет в четвертьфинальной серии
Областная команда впервые за шесть матчей нынешнего сезона обыграла «Неман» и сравняла счет в четвертьфинальной серии Кубка Президента. Перед матчами в Молодечно команды оказались в равных условиях. «Неман» после домашней мини-серии преодолел полдороги к полуфиналу.
«В местный магазин сходила один раз за три года». Под Молодечно молодежь не согласна с пенсионерами и просит расширить ассортимент и навести порядок на мусорках
Сегодня, 13 марта, в поселке Сосновый Бор Молодечненского района провели сход граждан. Разбирались, что волнует местных и в чем не совпадают во мнениях молодые жители и пенсионеры.