Опубликовано: 23 мая 2014, 15:01
27

Моладзевы фэст пройдзе ў Смаргоні падчас святкавання 25-годдзя служэння салезіянскай супольнасці (ПРАГРАМА)

24 і 25 мая адбудзецца святкаванне юбілею 25-годдзя прысутнасці і пастырскай працы салезіянскай супольнасці ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.

Як піша catholic.by, з гэтай нагоды пройдзе сімпозіум, у якім прымуць удзел іерархі Каталіцкага касцёла, сярод якіх сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі народаў арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай SDB – адзін з найбліжэйшых супрацоўнікаў Святога Айца, – а таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Сярод удзельнікаў сімпозіума будзе таксама першы пробашч адроджанай смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла ксёндз Генрых Куляшэвіч SDB, генеральны дарадчык з Рыма, адказны за рэгіён "Еўропа Цэнтр-Поўнач" ксёндз Тадэвуш Розмус, рэгіянальны настаяцель Рэлігійнай каталіцкай місіі “Таварыства св. Францішка Сальскага” ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB і абласны кіраўнік салезіянаў-супрацоўнікаў, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі Анатоль Выбарны, прадстаўнікі раённай улады.

У першы дзень прагучаць шматлікія даклады гасцей. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч раскажа пра адраджэнне касцёльных структур пасля атэістычна-камуністычнага перыяду ў Беларусі, асабліва смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла. Лагічным працягам стане выступленне ксяндза Генрыка Куляшэвіча SDB, першага пробашча смаргонскай парафіі, які адслужыў там 13 гадоў, мае цяпер 85 гадоў і жыве ў Польшчы. 12 гадоў таму святар пакінуў Смаргонь, і яго прыезд парафіяне асабліва чакаюць.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, старшыня камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы, пастырства студэнтаў і працаўнікоў універсітэтаў, выступіць з дакладам “Моладзь у жыцці Касцёла ў Беларусі”. Абласны кіраўнік салезіянаў-супрацоўнікаў, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі Анатоль Выбарны раскажа, як свецкія людзі ўдзельнічаюць у выхаванні моладзі.

Апошнім з дакладам выступіць арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай SDB, якога можна будзе паслухаць 25 мая ў 9.15. Госць з Ватыкана, які таксама з’яўляецца салезіянінам, паразважае на тэму “Салезіянская святасць”.

Паслухаць даклады гасцей будуць мець магчымасць усе жадаючыя. Выступленні пройдуць у араторыі імя святога Яна Боска.

24 мая ў 17.00 адбудзецца святая імша. У 20.00 пачнецца моладзевы фэст, на якім выступіць рок-квартэт “Open Spase” з Мінска. На пачатку канцэрта арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай звернецца да моладзі.

25 мая ў 11.00 пачнецца ўрачыстая імша, падчас яе асвяцяць фігуру святога Яна Боска і памятную табліцу, якія размесцяць на будынку салезіянскай законнай супольнасці.

Праграма сімпозіума

Субота, 24 мая

9:00-10:00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
10:00 – прыбыццё арцыбіскупа Савіо Хон Тай-Фай SDB, сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі народаў; Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці; біскупаў Касцёла ў Беларусі
10:00-10:15 – прывітальнае слова настаяцеля салезіянскай супольнасці ў Смаргоні кс. Аляксандра Яшэўскага SDB
10:15-10:25 – зварот да ўдзельнікаў сімпозіума Інспектарыяльнага дэлегата салезіянаў у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB
10:25-10:35 – зварот да ўдзельнікаў сімпозіума старшыні Смаргонскага райвыканкама Мечыслава Гоя
10:35-10:50 – зварот да ўдзельнікаў арцыбіскупа Савіо Хон Тай-Фай SDB, сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі народаў
10:50-11:00 – зварот да ўдзельнікаў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі

11:00-11:30 – даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, на тэму “Адраджэнне касцёльных структур пасля атэістычна-камуністычнага перыяду ў Беларусі, асабліва смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла”
11:30-11:45 – пытанні да дакладчыка
11:45-12:15 – даклад кс. Генрыха Куляшэвіча SDB, першага пробашча адроджанай смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла, на тэму “Прыпынак «Смаргонь» у даўжыню 13 год”
12:15-12:30 – пытанні да дакладчыка
12:30-12:55 – дзеці і моладзь
13:00-14:00 – абед і час на сустрэчу за кавай

14:15-14:45 – даклад біскупа Аляксандра Кашкевіча, гродзенскага ардынарыя, старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, старшыні камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы, пастырства студэнтаў і працаўнікоў універсітэтаў, на тэму “Моладзь у жыцці Касцёла на Беларусі”
14:45-15:00 – пытанні да дакладчыка
15:00-15:20 – перапынак
15:20-16:00 – даклад абласнога кіраўніка салезіян-супрацоўнікаў, дэпутата Дзяржаўнай Думы Расійскай Фэдэрацыі Анатоля Выбарнага на тэму “Свецкія людзі ў выхаванні маладога пакалення”
16:00-16:15 – пытанні да дакладчыка
16:30 - падрыхтоўка да святой імшы
17:00 – урачыстая імша пад кіраўніцтвам арцыбіскупа Савіо Хон Тай-Фай SDB, сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі народаў
18:30 – вячэра для ўдзельнікаў сімпозіума
20:00 –“Моладзевы фэст” з удзелам рок-квартэта з Мінска “Open Space”. Зварот да моладзі на пачатку канцэрта арцыбіскупа Савіо Хон Тай-Фай SDB, сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі народаў

Нядзеля, 25 мая

09:00 – прыбыццё арцыбіскупа Савіо Хон Тай-Фай SDB, сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі народаў, і Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці
09:00-09:15 – прывітальнае слова настаяцеля салезіянскай супольнасці ў Смаргоні кс. Аляксандра Яшэўскага SDB
09:15-10:00 – даклад арцыбіскупа Савіо Хон Тай-Фай SDB, сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі народаў, на тэму “Салезіянская святасць”
10:00-10:20 – пытанні да дакладчыка
10:20 – падрыхтоўка да святой імшы
11:00 – урачыстая імша пад кіраўніцтвам арцыбіскупа Савіо Хон Тай-Фай SDB, сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі народаў і асвячэнне фігуры кс. Боска і памятнай табліцы
13:00 – абед і заканчэнне салезіянскага сімпозіума з нагоды 25-годдзя прысутнасці салезіянаў у Смаргоні

Паводле catholic.by

Читайте также

В Молодечненском районе рыбак перевернулся на лодке и погиб
На реке Западная Березина недалеко от агрогородка Березинское Молодечненского района днем 6 октября спасатели МЧС достали из воды тело погибшего мужчины 1958 года рождения. По предварительной версии, пенсионер утонул после того, как перевернулась лодка, с которой он рыбачил.
«Белшина» в Бобруйске отомстила ФК «Молодечно» за июньский разгром в городе солнца
Футбольный клуб «Молодечно» 5 октября в Бобруйске гостил у одного из своих главных конкурентов за выход в высшую лигу. Подопечные Александра Храпковского потерпели поражение со счетом 0:2, пропустив оба гола в первом тайме.
Встреча с космонавтами, открытие мурала, квест и концерт. Что ждет на «Марафоне единства» в Молодечно
В Молодечно 11-12 октября стартует республиканская общественно-культурная акция «Марафон единства». Узнали, какой будет программа мероприятий.