Опубликовано: 02 января 2022, 14:38
1015

Юзэфа Кудзіна з Жодзішак Смаргонскага раёна святкуе стогадовы юбілей

Жанчына ўспомніла, як на марозе голымі рукамі трапала лён, як працавала да 68 гадоў і атрымала пенсію, якой хапіла на пару абутку.

Як піша «Светлы шлях», Юзэфа Міхайлаўна на свае гады выдатна выглядае, мае цудоўную памяць, даволі рухавая. Між іншым, усё яе жыццё – выпрабаванне на трываласць і цярпенне.

– Па дакументах мамін дзень нараджэння – 1 студзеня 1922 года, а на самой справе яна нарадзілася яшчэ раней – 22 снежня, – удакладняе дачка юбіляркі. – Таму віншаванні мама прымае ўжо з Калядаў. Эстонія, Італія, Вільнюс, Сочы, Бранск, Цюмень – родныя параз’язджаліся ў розныя куткі свету, таму звязваемся толькі з дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў сувязі.

Нарадзілася Юзэфка ў Літве. У час Першай сусветай вайны яе бацькі вымушаны былі пакінуць роднае гняздо, бо тут, на Смаргоншчыне, стаяла лінія фронту. Калі вайна скончылася, бацькі і маленькая Юзэфа вярнуліся дадому.

– Замуж я выйшла ў 1942 годзе за хлопца, які прыходзіў да бацькі, каб навучыцца кавальскай справе. Каля хаты у нас стаяла кузня, а бацька быў выдатным кавалём.  Муж кавалём не стаў, а вось жонку сабе знайшоў, - усміхаецца мая гераіня. – Я пайшла жыць у Жодзішкі, у сям’ю, дзе, акрамя мужавых бацькоў, былі яшчэ і два браты.  У 1943 годзе дом, дзе мы жылі, разам з суседнімі немцы спалілі. Мы з мужам і маленькай дачкой пераехалі да маіх бацькоў.  Бацькі мужа – да сваякоў. Неўзабаве на месцы пажару ўзвялі невялікую пабудову, куды мы ўсе вярнуліся жыць. Да гэтага часу ажаніўся брат мужа, і ў яго нарадзілася дзіця, а ў нас – яшчэ адно. Дык вось у гэтым невялікім «трысценічку» мы жылі ўсе разам, падвесіўшы пад столь дзве калыскі. Толькі ў 1950-х гадах мы пабудавалі на папялішчы хату, а па суседстве – брат мужа, другі брат з’ехаў з Жодзішак”.

Усё жыццё Юзэфа Кудзіна адпрацавала паляводам. Вось як яна ўспамінае той час:

– Тэхнікі такой, як цяпер, тады не было. Усё ўручную рабілі. Сеялі, садзілі, капалі, палолі, убіралі. Летам лён церабілі, восенню мялі, а зімой трапалі. Працаваць з лёнам у рукавіцах немагчыма, таму нават пры 20-30 градусах марозу працавалі голымі рукамі. Цяжкая праца, але мы былі маладыя, дужыя, здаровыя, нічога не баяліся.

На работу ў калгас хадзіла да 1990 года.

– А што было рабіць? Помню, першую пенсію атрымала – 37 рублёў, пайшла ў магазін, купіла туфлі мужчынскія за 30 рублёў, 7 рублёў на жыццё засталося.

Тагачасная грашовая арыфметыка не ўражвала. Даводзілася выжываць.

Між іншым, Кудзіны выгадавалі чатырох дзяцей. Мужа Юзэфа Міхайлаўна пахавала 22 гады таму, трагічна загінуў адзін з трох яе сыноў. Стагадовая жанчына жыве разам з дачкой. У юбіляркі восем унукаў, дзевяць праўнукаў і тры прапраўнукі. 

– Параз’язджаліся ўсе па свеце, а каб сабраць разам давялося, то ў хаце і цеснавата было б, – усміхаецца бабуля.

У жанчыны свой сакрэт даўгалецця: яна шмат моліцца. Ад малых дзён яна хадзіла ў касцёл, нават калі не можна было.

– І цяпер з малітвай жыву. Усяго добрага прашу ў Бога для родных, блізкіх, усіх людзей. Каб не хварэлі, каб пандэмія прайшла і вайны не было. Я часам слухаю тэлевізар і дзіўлюся, што ёсць людзі, якія хочуць ваяваць.  Гэта ж жах. Я пра вайну ведаю не па аповедах. Я яе перажыла, – кажа Юзэфа Міхайлаўна.

Галіна АНТОНАВА
Фата
графіі аўтара

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.