Хрысціянскі музычны фестываль “Laudato Si” прайшоў у Беразінскім на Маладзечаншчыне (фота)
Хрысціянскі музычны фестываль “Laudato Si” (“Хвалю Цябе”) прайшоў 20-21 жніўня ў пасёлку Беразінскае Маладзечанскага раёна. Прымала фестываль мясцовая каталіцкая парафія Божага Цела.
Пробашч касцёла а. Сяргей Бараўнёў і быў ініцыятарам правядзення фэсту. А дапамаглі ў падрыхтоўцы музыканты мінскай групы Laudans Андрэй Лугін і Алена Палачанская, яны ж кіравалі плынню музычнага свята.
Падрыхтоўка да адкрыцця
Пробашч касцёла ў Беразінскім а. Сяргей Бараўнёў
Алена Палачанская і Андрэй Лугін
Вядучыя Павел Галваноўскі і Ягор Радкоўскі
Унікальнасць фестывалю ў тым, што аб’яднаў ён прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій з усёй Беларусі: 18 гуртоў, хораў і салістаў – усяго 91 выканаўца. Журы цяжка было ацаніць выступленні ўсіх удзельнікаў.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў
Народны ансамбль "Братка беларус" (Барысаў)
Спявае Ірына Марукевіч (Маладзечна)
Юлія Забельская (Смаргонь)
Журы фестывалю Дмітрый Арцямёнак, Вера Каханоўская, сястра Марыя
“Няважна, хто перамог. Мы перамаглі! Таму што знайшлі час, таму што гэта будзе карысна для кожнага з нас, бо будуць успамінаць Беразінскае, будуць успамінаць фестываль і захочуць сабрацца зноў”, – сказаў а. Сяргей Бараўнёў перад цырымоніяй узнагароджвання.
Сярод хораў перамогу атрымаў дзіцячы хор супольнасці “Новае жыццё” (Мінск), другое – хор "Cantate" (Свір Мядзельскага раёна), трэцяе – хор (вакальны ансамбль) “Рэха” (Чэрвень).
Дзіцячы хор супольнасці "Новае жыццё" перамог сярод хораў
Хор Cantatе (Свір)
Сярод салістаў першае месца не прысуджалася. Другое заняла Марыя Горадава (Беразінскае), а трэцяе – спявачка Sandrina (Барысаў).
Марыя Горадава
Сярод гуртоў перамагла сям’я Буракоўскіх (Беразінскае). Другое места – у гуртоў “Пілігрымы” (Смаргонь) і TheBrothers (Мінск). Трэція – “Паміж 2D” (Мінск) i Sound of Faith (Вялікая Бераставіца).
Сямейны гурт Буракоўскіх
Гурт "Пілігрымы"
Гурт The Brothers
Старшыня журы Дмітрый Арцямёнак адзначыў: “Першы блін не атрымаўся комам, хацелася б гэта працягнуць і надалей, хочацца, каб гэта свята стала традыцыяй”.
Гурт Emmaus (Барысаў)
Гурт TeDeum (Мядзел)
Гурт Filii Dei (Івянец)
Айцец Сяргей Бараўнёў падзякаваў валанцёрам і спонсарам, якія дапамагалі ў правядзенні фестывалю, арганізавалі харчаванне і начлег удзельнікаў, прадаставілі апаратуру.
Працуе пункт харчавання
Гледачы
Усе ўдзельнікі разам
Напрыканцы ўсе разам выканалі гімн “Малюся за цябе, Беларусь”, які некалькі гадоў таму напісаў а. Сяргей Бараўнёў.
Больш фотаздымкаў можна ўбачыць ТУТ.
Валеры ТРАЦЯК
Фота аўтара