Фігура Маці Божай Фацімскай прыбыла ў Смаргонь (фота)
Увечары 11 ліпеня пачалася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у Смаргоні.
Каталіцкая парафія Святога Міхаіла Арханёла пачала перэгрынацыю прывітальнай працэсіяй са спевамі з касцёла да цэнтра горада. Насупраць сярэдняй школы №1 адбылася святая імша, паведамляе сайт газеты "Светлы шлях".
У той момант, калі адну са святыняў каталіцкага свету прывезлі, пачаўся ціхі цёплы дождж. Вось так, пад дажджом, са спевамі, парафіяне панеслі фігуру Маці Божай Фацімскай у касцёл Святога Міхаіла Арханёла, дзе прадоўжыцца перэгрынацыя.
У Смаргоні рэліквія прабудзе два дні, а потым адправіцца ў вёску Вішнева.