"Фэст экскурсаводаў" у Крэве - ФОТА
22 красавіка ў мястэчку Крэва на Смаргоншчыне прайшоў адзін з этапаў усебелараскага "Фэсту экскурсаводаў", які праходзіў у суботу і нядзелю.
Больш падрабязна пра яго можна прачытаць тут.
Падарожжа па старажытным мястэчку Крэва пачалося ў нядзелю апоўдні. З-за дажджу, які ішоў у гэты дзень, жадаючых набралася няшмат. У асноўным – мінскія студэнты. Экскурсаводам стаў студэнта 3 курса гістарычнага факультэта БДУ Аляксей Друпаў, які адначасова з’яўляецца прадстаўніком дабрачыннага фонду “Крэўскі замак” і актыўным удзельнікам вапанцёрскага летніка, што праводзіцца ў Крэве кожны год.
Падчас экскурсіі госці пазнаёміліся з гісторыяй славутага мястэчка, агледзелі яго помнікі. Асаблівая ўвага надавалася малавядомым старонкам мінулага. Экскурсавод аказаўся добрым расказчыкам, у яго аповед час ад часу ўпляталіся легенды краю, згадкі пра розныя здарэнні і цікавыя выпадкі з асабістай практыкі.
Трэба зазначыць, што вандроўка ў рамках “Фэсту экскурсаводаў” была бясплатнай. Больш таго, на ёй частавалі гасцей фірмовым прывідаўскім напіткам і дарылі паштоўкі ад аднаго з арганізатараў фэсту – грамадскага аб’яднання “Беларускі камітэт ІКАМОС”.
Аляксандр КАМІНСКІ, Крэва
Фота аўтара