9 чэрвеня ў Смаргоні навабранцы пагранслужбы ўрачыста прымуць ваенную прысягу
Урачыстае прыняцце ваеннай прысягі навабранцамі, прызванымі на тэрміновую службу ў органы пагранічнай службы Беларусі, адбудзецца ў Смаргоні 9 чэрвеня.
А таксама - у Полацку, Пінску і Дзяржынску. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта, піша БелТА.
Каля 720 маладых людзей былі адабраны ў выніку вясенняга прызыву, які ў бягучым годзе ажыццяўляўся па новых правілах. Калі раней усе мерапрыемствы па прызыву ажыццяўляліся ў красавіку-ліпені, то з 2011 года яны перанесены на люты-май.
Колькасць маладых людзей, прызваных на пагранічную службу, крыху скарацілася ў параўнанні з мінулым годам. Гэта звязана з паэтапным пераходам да 2017 года камплектавання органаў пагранічнай службы на кантрактнай аснове.
Па традыцыі ва ўрачыстых мерапрыемствах прымуць удзел кіраўнікі Дзяржпагранкамітэта, мясцовых органаў улады, блізкія і сябры навабранцаў.